Хаке́й (анг.: hockey, можа, ад французскага hoquet — пастуховы кій з круком) — сямейства відаў спорту, у якім дзве каманды стараюцца патрапіць цвёрдым, круглым мячом альбо шайбай ў вароты праціўніка з дапамогай клюшак. У кожнай камандзе ёсць адзін варатар, які абараняе вароты сваёй каманды.
Хакей дзеліцца подле кшталтаў на: Хакей з шайбай — гуляецца на лёдзе з маленькім (168-грамовым) гумовым дыскам, званым шайбай. Самы папулярны з усіх відаў хакея — звычайна прыстаўку «з шайбай» апускаюць. Радзімай лічыцца Канада. Папулярны ў Канадзе, Расіі, ЗША, краінах Скандынавіі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Швейцарыі, Беларусі і Латвіі. Хакей з мячом (рускі хакей) — гуляецца на лёдзе з маленькім, цвёрдым мячом. Больш за ўсё папулярны ў Швецыі, Фінляндыі, Расіі і Нарвегіі. Хакей на траве — звычайна гуляецца на травяным (альбо сінтэтычным) пакрыцці маленькім, цвёрдым мячом. Папулярны ў Аўстраліі, Індыі, Пакістане і Малайзіі. Індорхакей — аналаг хакея з мячом, гуляецца ў памяшканні (на пляцоўцы для гандбола). Вертыкальны хакей і Санкавы хакей — разнавіднасці хакея для інвалідаў. Фларбол — хакей у зале, гуляецца пластмасавымі клюшкамі і полым пластмасавым мячом.
Спасылкі