Марк Тулій Цыцэрон (, 3 студзеня 106 да н.э. — 7 снежня 43 да н.э.) — выдатны старажытнарымскі прамоўца, філосаф, палітык.

Біяграфія right|thumb|300px|Цыцэрон у сенаце выкрывае змову Катыліны і абвінавачвае яго ў здрадзе Радзіме Цыцэрон нарадзіўся ў правінцыяльнай сям'і. Ён быў з так званых «homo novus» — новых людзей, продкі якіх ніколі не займалі высокіх дзяржаўных пасадаў. «Homo novus» рэдка карысталіся вядомасцю і сустракаліся з абыякавым ці нават варожым стаўленнем да іх рымскіх сенатараў, калі спрабавалі пачаць палітычную кар'еру.

У складаныя для Рыма 80-я гады да н.э. Цыцэрон займаўся адукацыяй і развіццём сваіх талентаў — першапачаткова ён вучыўся ў Рыме, а пасля ў гарадах Грэцыі (у тым ліку ў Афінах). Там ён займаўся перш за ўсё рыторыкай і філасофіяй. Пасля вяртання ў Рым Цыцэрон атрымаў вядомасць як прамоўца ў судовых справах. Цыцэрон прайшоў праз асноўныя дзяржаўныя пасады квестара, эдыла і прэтара, пасля чаго стаў консулам 63 года да н.э. У час свайго консульства ён выкрыў змову Катыліны, за што ён атрымаў велізарную ўдзячнасць ад рымлян. Яго нават празвалі «pater patriae», што магчыма перавесці як «бацька Бацькаўшчыны».

Аднак хутка яго ворагі, якія зайздросцілі яго ўзвышэнню, вымусілі Цыцэрона на некаторы час адправіцца ў «добраахвотнае» выгнанне. Там Цыцэрон актыўна працаваў над сваімі вядомымі творамі. Хутка Цыцэрона зноў запрасілі ў Рым, дзе ён быў адным з лідараў сенатараў, якія выступалі супраць Цэзара і падтрымлівалі Пампея. У час грамадзянскай вайны паміж імі Цыцэрон хутка перабег да Цэзара, які вельмі прыязна сустрэў яго.

Пасля забойства Цэзара Цыцэрон захоўваў прыязныя адносіны са сваім вучням Аўгустам, але той быў вымушаны даць згоду на забойства Цыцэрона, бо да гэтага імкнуўся вораг Цыцэрона і часовы палітычны саюзнік Аўгуста Марк Антоній.

Спадчына Цыцэрона right|thumb|180px|Тытульны ліст трактата «Аб абавязках», выданне 1560 г. Цыцэрон напісаў шмат трактатаў у форме дыялогаў на тэмы філасофіі, рыторыкі, права, палітыкі. Таксама захаваліся запісанымі некаторыя яго прамовы. Акрамя таго, ад Цыцэрона захавалася велізарная колькасць лістоў да розных рымлян і адказы ад іх.

Лацінская мова яго твораў лічыцца ідэальнай. Шмат хто з пазнейшых рымскіх літаратараў і прамоўцаў імкнуўся да падабенства да Цыцэрона.

Трактаты Цыцэрона Аб абавязках Аб дзяржаве Аб дывінацыі Аб законах Аб лёсе Аб межах дабра і зла Аб прамоўцы Аб прыродзе багоў Аб старасці Аб сяброўстве Брут, ці аб вядомых прамоўцах Парадоксы стоікаў Прамоўца Тускуланскія гутаркі

Спасылкі

Цыцэрон. Выбранныя пісьма і трактаты ў рускамоўным перакладзе

* Катэгорыя:Філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Філосафы I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Эклектыкі Катэгорыя:Аратары Старажытнага Рыма Катэгорыя:Лацінскія аратары Катэгорыя:Пісьменнікі I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Лацінскія паэты Катэгорыя:Паэты I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Забітыя пісьменнікі Катэгорыя:Род Туліяў Катэгорыя:Адвакаты Старажытнага Рыма Катэгорыя:Аўгуры Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта