Э́рхард Мільх (; , , правінцыя Гановер — , Вуперталь) — германскі ваенны дзеяч, адзін са стваральнікаў Люфтвафэ.
Біяграфія Эрхард нарадзіўся ў сям’і Антона і Клары Мільх, неўзабаве пасля яго нараджэння бацькі развяліся.
У 1910 годзе ён пачаў ваенную службу ў артылерыйскіх войсках арміі Германскай імперыі.
З 1915 года, пасля навучання на лётных курсах, служыў у Імперскіх ваенна-паветраных сілах (падчас Першай сусветнай вайны сам баявых вылетаў не здзяйсняў).
Пасля вайны працаваў у авіябудаўнічай фірме Junkers, затым у авіякампаніі Deutsche Lufthansa Aktiengesellschaft.
Разам з іншымі нямецкімі прадпрымальнікамі, удзельнічаў у фінансаванні Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі, даў у распараджэнне А. Гітлера самалёт авіякампаніі.
Калі нацысты атрымалі ўладу, быў прызначаны 2 лютага 1933 года намеснікам Імперскага камісара авіяцыі, з 5 мая 1933 года статс-сакратаром (намеснікам міністра) Імперскага міністэрства авіяцыі – найбліжэйшага памочніка і намесніка Г. Герынга.
Каб схаваць габрэйскія паходжанне па бацьку, па распараджэнні Герынга, Мільху ў 1935 годзе было выдадзена новае пасведчанне аб нараджэнні, у якім бацькам Эрхарда быў запісаны іншы чалавек (барон Герман фон Бір).
з 1 лютага 1939 года ён – генерал-інспектар Люфтваффе, адыграў важную ролю ў падрыхтоўцы нямецкіх ВПС да вайны, займаўся большасцю арганізацыйных пытанняў.
Падчас Другой сусветнай вайны, нядоўгі час (12 красавіка – 9 мая 1940 года) камандаваў сіламі Люфтвафэ ў Нарвегіі. 4 мая 1940 года ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 года праведзены ў чын генерал-фельдмаршала Люфтвафэ.
У 1941 годзе, пасля самагубства Э. Удэта, фактычна падпарадкаваў сабе Тэхнічнае ўпраўленне Люфтвафэ і адказваў за вытворчасць самалётаў, але не змог дамагчыся патрэбнага аб’ёму выпускаемай авіяцыйнай тэхнікі.
З 1942 годзе, калі кантроль над авіяцыйнай прамысловасцю стаў пераходзіць у рукі міністра ўзбраенняў і боепрыпасаў А. Шпеера, Мільх быў прызначаны старшынёй назіральнага савета Deutsche Lufthansa.
У пачатку 1943 года яму было даручана арганізацыя паветранага маста для забеспячэння 6-й арміі генерал-палкоўніка Ф. Паўлюса, аперацыя скончылася няўдала.
У 1944 годзе А. Гітлер абвінаваціў Мільха ў правале праграмы стварэння самалётаў-снарадаў «Fieseler Fi-103» (V-1) і хуткасных бамбавікоў «Messerschmitt Ме-262а», бо яны не вырабляліся ў дастатковай колькасці.
21 чэрвеня 1944 года быў адпраўлены ў адстаўку з пасады статс-сакратара Міністэрства авіяцыі. 8 студзеня 1945 года зняты з пасады генерал-інспектара, звольнены з Deutsche Lufthansa і залічаны ў рэзерв Вярхоўнага камандавання Люфтвафэ.
4 мая 1945 года арыштаваны брытанскімі войскамі. 17 красавіка 1947 года амерыканскім ваенным трыбуналам у Нюрнбергу, за прымусовую дэпартацыю замежных рабочых у Германію і выкарыстанне іх рабскай працы, асуджаны да пажыццёвага зняволення.
28 чэрвеня 1954 года датэрмінова вызвалены. Працаваў кансультантам прамысловых кампаній Fiat і ThyssenБРЭ. Мильх Эрхард Повелители воздуха, гл. пятая.
Крыніцы
Літаратура Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2. Barnett C. Hitler's Generals. — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9. Gerd F. Heuer. Die deutschen Generalfeldmarschälle und Großadmirale 1933—1945. — Раштатт: Pabel-Moewig Verlag, 1988. — 175 с. — ISBN 3-8118-1406-0. Gerd R. Ueberschär. Hitlers militärische Elite. — Darmstadt: Primus Verlag, 1998. — С. 28—36. — 302 с. — ISBN 3-89678-083-2.
Спасылкі
Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Германія)