Запаку́лка, Паку́лка — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Няропля (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Студзёнка, вусце на ўсходняй ускраіне пасёлка Няропля. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (ад вытоку да вёскі Запакулле). Асноўны прыток — рака Домса (справа).

Літаратура

Ліст карты N-35-84. Выданне 1982 года. Стан мясцовасці на 1979 год.

Катэгорыя:Рэкі Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Друці