Прэм’ер-міністр Румыніі — кіраўнік выканаўчай улады Румыніі. Прызначаецца Прэзідэнтам Румыніі пасля адабрэння яго кандыдатуры абедзвюма палатамі Парламента. Кіруе урадам і каардынуе дзейнасць яго членаў. Таксама прадстаўляе Палаце Дэпутатаў або Сенату справаздачы і заявы пра палітыку Урада. Калі прэм’ер-міністр не ў стане ажыццяўляць свае паўнамоцтвы, то Прэзідэнт Румыніі прызначае іншага члена Урада для часовага замяшчэння прэм’ер-міністра і ажыццяўлення паўнамоцтваў прэм’ер-міністра да сфармавання новага Урада. Часовае замяшчэнне спыняецца, калі прэм’ер-міністр аднаўляе сваю дзейнасць ва ўрадзе.
Спасылкі CV of the PM Government site