Бруну Фурлан (нар. , Кампу-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі» з Курытыбы. Улетку 2010 года разам з шэрагам іншых бразільскіх ігракоў быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў аснове. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі (11 галоў). Па заканчэнні сезона «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з нападнікам, аднак «Атлетыку Паранаэнсі» адклікала Фурлана з арэнды. У 2012—2014 гадах Бруну гуляў за гэты клуб у чэмпіянаце штата Парана і ў бразільскіх Серыі A і Серыі B.
З 2014 года пачаў зноў аддавацца ў арэнды. У сезоне 2014 выступаў за «Наўтыку» ў Серыі B, у 2015 годзе гуляў за «Жайнвілі» ў чэмпіянаце штата Санта-Катарына. У 2016—2017 быў у арэндах у клубах АБС і «Амерыка» з Натала (штат Рыу-Гранды-ду-Норты), аднак з-за траўм амаль не гуляў.
У студзені 2018 года, пакінуўшы «Атлетыку Паранаэнсі», прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»Футбол. Бразильский нападающий Бруно Фурлан присоединился к "Витебску", а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім нападнікам"Витебск" объявил о подписании контрактов с Вандерсоном и Бруно Фурланом. Пачатак сезона 2018 прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы, ў чэрвені пачаў з’яўляцца на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клубТретий бомбардир "Витебска" покинул клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
Дасягненні Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ды-Норты: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Наўтыку Рэсіфі Катэгорыя:Ігракі ФК Жайнвілі Катэгорыя:Ігракі ФК АБС Натал Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Натал Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск