Давід Гляйршэр (, нар. ) — аўстрыйскі саначнік, алімпійскі чэмпіён.
Біяграфія Сын Герхарда Гляйршэра, удзельніка Алімпіяды 1992, 1994. і 1998 гадоў. Афіцэр паліцыі. Яго хобі з’яўляюцца падарожжа, лыжы і футбол. На юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Інсбруку заняў 17 месца. Давід выступаў за Аўстрыю на кубку свету 2015/2016 і фінішаваў дзясятым. Перад Алімпіядай у Пхёнчхане не разглядаўся як галоўны аўстрыйскі саначнік і быў у цені свайго суайчынніка Вольфганга Кіндля, аднак ужо ў першым заездзе здолеў пабіць рэкорд трасы, а пасля сур’ёзнай памылкі ў чацвёртым заездзе немца Фелікса Лоха заваяваў золата Гульняў.
Катэгорыя:Спартсмены Аўстрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па санным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Саначнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года