Сіна́йска-Палесці́нская кампа́нія (, , ; 28 студзеня 1915 — 30 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні на Сінайскім паўвостраве, у Палесціне і Сірыі, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны паміж войскамі Антанты (Вялікабрытанія, яе дамініёны і французскія падраздзяленні) з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Асманская імперыя пры падтрымцы Германіі) — з другога.
Пасля ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну, асманскае кіраўніцтва прыняло рашэнне захапіць Суэцкі канал. У 1915 годзе разгарнулася барацьба за Суэц, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адбіць спробы турэцкай арміі захапіць канал. У 1916 годзе і ў пачатку 1917 года працягвалася сінайская кампанія, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адцясніць асманскую армію ў Палесціну. У студзені 1917 года ў час бою ля Рафы пачалася палесцінская кампанія(англ.) . ww1-israel.org. з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 марта 2013.. У канцы 1917 года ў баях ля Газы і Беэр-Шэвы брытанцам удалося прарваць асманскі фронт і захапіць Іерусалім.
У верасні 1918 года, пасля зацішша, брытанскія войскі пачалі наступленне, якое завяршылася разгромам турэцкай арміі і захопам Палесціны, а таксама практычна ўсёй тэрыторыі Сірыі войскамі Брытанскай імперыі і атрадамі арабскіх паўстанцаў. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудраскага перамір’я.
Пасля вайны Палесціна стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.
Вынікі і наступствы
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя Леванта перайшла пад кантроль краін Антанты (Брытанская імперыя і Францыя). Тэрыторыя сучасных Лівана і Сірыі патрапілі пад кантроль Францыі, а Палесціна і Іарданія былі занятыя брытанскімі войскамі. Яшчэ ў 1917 годзе міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Артурам Бэльфарам быў напісаны ліст лорду Уолтару Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны. У гэтым лісце Бэльфар выказваў імкненне да садзейнічанню «стварэння яўрэйскай нацыянальнага ачага ў Палесціне». Тэкст дэкларацыі Бэльфара не ўтрымоўваў згадкі Іерусаліма і межаў Палесціны. Гэтая нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі. 24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бэльфара» была зацверджана саюзнікамі як аснова пасляваеннага ўрэгулявання ў Палесціне. На падставе рашэнняў канферэнцыі ў Сан-Рэма Ліга Нацый уручыла ў 1922 годзе Вялікабрытаніі мандат на Палесціну, тлумачачы гэта неабходнасцю «ўстанаўлення ў краіне палітычных, адміністрацыйных і эканамічных умоў для бяспечнага стварэння яўрэйскага нацыянальнага дома»
Страты
Страты асманскай арміі ў ходзе баявых дзеянняў на Сінайскім паўвостраве і ў Палесціне невядомыя. Па дадзеных савецкага дэмографа Барыса Урланіса на Сінайска-палесцінскім фронце брытанскія войскі страцілі каля 7 000 чалавек загінуўшымі і каля 2 000 чалавек прапалі без вестак. Па дадзеных камандавання ўзброеных сіл Аўстраліі аўстралійскія падраздзяленні падчас Сінайска-палесцінскай кампаніі страцілі 4 851 ваеннаслужачых загінулымі (з іх 416 афіцэраў і 4 435 салдат).
Заўвагі
Літаратура * На рускай мове:
И. Г. Дроговоз. «Турецкий марш. Турция в огне сражений». — Минск: «Харвест», 2007. — ISBN 978-985-16-2075-9. E. Ф. Лудшувейт. Турция в годы первой мировой войны 1914—1918 гг.. — Военно-политический очерк. — Москва, 1966. А. Готовцев. Важнейшие операции на ближневосточном театре в 1914-1918 гг. — Москва, 1941. * На англійскай мове: Bou, Jean. A History of Australia's Mounted Arm. — Australian Army History. — Port Melbourne: Cambridge University Press, 2009—2010. — ISBN 978-0-521-19708-3. Bowman-Manifold, M. G. E. An Outline of the Egyptian and Palestine Campaigns, 1914 to 1918. — (2nd ed.). — Catham: The Institute of Royal Engineers, W. & J. Mackay & Co. Ltd, 1923. Bruce, Anthony. The Last Crusade: The Palestine Campaign in the First World War. — London: John Murray, 2002. — ISBN 978-0-7195-5432-2. Carver, Michael, Field Marshal Lord. The National Army Museum Book of The Turkish Front 1914–1918: The Campaigns at Gallipoli, in Mesopotamia and in Palestine. — London: Pan Macmillan, 2003. — ISBN 978-0-283-07347-2. Cemal Kemal. The Last Battle of the Ottoman State on the Palestine Front . — Modern Turkish History. — Ankara University, 2010. F. M. Cutlack. The Australian Flying Corps in the Western and Eastern Theatres of War, 1914–1918 . — Official History of Australia in the War of 1914–1918. — Canberra: Australian War Memorial, 1941. — Т. 3. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. Erickson, Edward J. Ottoman Army Effectiveness in World War I: A Comparative Study. — John Gooch and Brian Holden Reid. ed. No. 26 of Cass Series: Military History and Policy. Milton Park, Abingdon. — Oxon: Routledge, 2007. — ISBN 978-0-203-96456-9. Falls, Cyril; G. MacMunn. Military Operations Egypt & Palestine from the outbreak of war with Germany to June 1917. — Official History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence. — London: HM Stationary Office, 1930. — Т. 1. Hill, A. J. Chauvel of the Light Horse: A Biography of General Sir Harry Chauvel, GCMG, KCB. — Melbourne: Melbourne University Press, 1978. Keogh, E. G.; Joan Graham. Suez to Aleppo. — Melbourne: Directorate of Military Training by Wilkie & Co, 1955. Powles, C. Guy; A. Wilkie. The New Zealanders in Sinai and Palestine. — Official History New Zealand's Effort in the Great War. — Auckland: Whitcombe & Tombs Ltd, 1922. — Т. 3. Wavell, Field Marshal Earl. The Palestine Campaigns. — A Short History of the British Army 4th edition (3rd 13th printing ed.). — London: Constable & Co, 1968. Woodward, David R. Hell in the Holy Land World War I in the Middle East. — Lexington: The University Press of Kentucky, 2006. — ISBN 978-0-8131-2383-7. * На нямецкай мове: Liman von Sanders, Otto. Fünf Jahre Türkei — Berlin: Scherl, 1919.
Спасылкі
Абарона Суэцкага канала, 1915 год Australian Light Horse Studies Centre Palestine pages of 'Turkey in WW1' web site The New Zealanders in Sinai and Palestine (official history) Sinai campaign (NZHistory.net.nz) Palestine campaign (NZHistory.net.nz) The Photographs of Palestine Campaign Library of Congress's American Colony in Jerusalem's Photo Album
Катэгорыя:Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Ваенная гісторыя Сірыі Катэгорыя:Германія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Гісторыя Іарданіі Катэгорыя:Гісторыя Палесціны Катэгорыя:Канфлікты 1915 года Катэгорыя:Канфлікты 1916 года Катэгорыя:Канфлікты 1917 года Катэгорыя:Канфлікты 1918 года Катэгорыя:Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Бітвы Аўстраліі Катэгорыя:Бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Бітвы Новай Зеландыі Катэгорыя:Бітвы Асманскай імперыі Катэгорыя:Бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Бітвы Францыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Францыя ў Першай сусветнай вайне