Падзеі 8 студзеня: Джэймс Кук адкрыў Сэндвічавы (Гавайскія) астравы. Партугалія перадае калонію Экватарыяльная Гвінея ў валоданне Іспаніі. Аляксандр Сувораў прадухіляе высадку турэцкага дэсанта ў Ахтыярскай бухце, сарваўшы спробу Турцыі развязаць новую вайну з Расіяй. Перайменаванне Полацкай губерні ў Полацкае намесніцтва. Заснаваны Каралеўскі драматычны тэатр (Драматэн) у Швецыі. Кацярына II даруе горад Шклоў Сямёну Зорычу. Чылі атрымлівае статус самастойнага генеральнага капітанату ў складзе Іспаніі. Антыфеадальнае паўстанне сялян Брэст-Літоўскай эканоміі. Пабудаваны оперны тэатр «Ла Скала» ў Мілане па праекце архітэктара Джузэпэ П'ермарыні на месцы царквы Санта-Марыя дела Скала. Запарожскі казак Мацвей Хіжняк заснаваў горад Паўлаград. 6 лютага: Францыя прызнае незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. 1 красавіка: Новаарлеанскі бізнесмен Олівер Полак прыдумаў знак долара — $. 14 ліпеня: Расійская эскадра (36 караблёў) перамагла турэцкую (49 караблёў) у бітве ля вострава Фіданіт (Змяіны) падчас руска-турэцкай вайны 1787—1791 гг.
Нараджэнні Юзаф Уладзіслаў Быхавец, беларускі філосаф, літаратар, перакладчык. Міхал Радзівіл, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі. 4 лютага: Агюстэн Пірам Дэкандоль, швейцарскі і французскі батанік. 25 лютага: Хасэ дэ Сан Марцін, рэвалюцыянер, нацыянальны герой Аргенціны. 9 верасня: Клеменс Брэнтана, нямецкі паэт. 1 лістапада: Густаў IV Адольф, шведскі кароль. 14 лістапада: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар. 6 снежня: Жазеф Луі Гей-Люсак, французскі хімік і фізік. 17 снежня: Гемфры Дэві, англійскі хімік і фізік.
Памерлі 10 студзеня: Карл Ліней, шведскі натураліст (нао. 23.5.1707) 7 сакавіка: Карл дэ Геер, шведскі энтамолаг (нар. 30.1.1720) 30 мая: Вальтэр, французскі філосаф (нар. 21.11.1694) 2 ліпеня: Жан-Жак Русо, французскі пісьменнік і філосаф (нар. 28.6.1712)