__NOTOC__

17 жніўня — дзвесце дваццаць дзевяты (дзвесце трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 682: Леў II становіцца 80-м Папам Рымскім 1245: Бітва пры Яраславе, адна з буйнейшых бітваў XIII ст. у Еўропе, войскі Данілы і Васількі Раманавічаў разбілі венграў, якія выступілі ў падтрымку Расціслава Чарнігаўскага. Даніла таксама паслаў па дапамогу ў Літву, але войска Міндоўга не паспела да бітвы. 1807: Роберт Фултан пачаў першае падарожжа на параходзе. 1896: Першая ў гісторыі ахвяра наезду аўтамабіля — Брыджэт Дрыскал. 1903: Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію. 1920: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расія жадала ўсталявання меж па лініі Керзона, патрабавала скарачэння ўзброеных сілаў Другой Рэчы Паспалітай да 50 тыс. і перадачы іх зброі Чырвонай Арміі, тымчасова абяцаючы не трымаць на мяжы больш за 200 тыс. сваіх войскаў. Дэлегацыя Другой Рэчы Паспалітай праз колькі дзён такіх перамоў адкінула гэтыя ўмовы. 1934: Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. 1953: Першая сустрэча Ананімных наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі. 1962: Першая ахвяра пры спробе перайсці Берлінскую сцяну, памежнікі ГДР застрэлілі 18-гадовага Пітэра Фэчара. 1970: Запуск касмічнага апарата Венера-7, часткі праграмы «Венера», апарат першы перадаў даныя з паверхні іншай планеты — Венеры. 1977: Атамны ледакол «Арктыка» упершыню ў гісторыі арктычнага мараплавання дасягнуў геаграфічнага пункту Паўночнага полюса. 1980: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў. 1998: Урад Расіі абвясціў дэфолт. 2023: Выйшла завяршальная частка трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».

Нарадзіліся

1601: П'ер Ферма, французскі матэматык 1629: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 17.6.1696) 1786: Дэві Крокет, амерыканскі вандроўнік, палітык 1819: Ён Арнасан, ісландскі фалькларыст, пісьменнік, музейны дзеяч (пам. 4.9.1888) 1839: Матэйс Марыс, нідэрландскі мастак 1841: Фрыдрых Кульбарс, эстонскі пісьменнік 1857: Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі (пам. 17.2.1926) 1861: Людвіг фон Хофман, нямецкі мастак 1887: Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі 1889: Эдмон Прыва, швейцарскі эсперантыст, пісьменнік, прафесар, гісторык, прэзідэнт UEA 1893: Мэй Уэст, амерыканская актрыса 1900: Паўль Кірхгоф, мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання 1907: Здзіслаў Францавіч Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст БССР. Народны артыст СССР (пам. 21.7.1992) 1908: Папуша, цыганская паэтэса 1911: Міхаіл Бацвіннік, шахматыст, шосты чэмпіён свету 1920: Джон Лі Хукер, амерыканскі блюзавы спявак і гітарыст 1920: Морын О'Хара, ірландская актрыса 1923: Карлас Крус-Дыес, венесуэльскі мастак 1926: Цзян Цзэмінь, дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая 1935: Алег Табакоў, рускі акцёр 1943: Роберт Дэ Ніра, амерыканскі акцёр і рэжысёр 1956: Філіп Агіён, французскі эканаміст 1968: Хелен Мак-Кроры, брытанская актрыса 1977: Цьеры Анры, французскі футбаліст 1977: Тар'я Турунен, фінская спявачка і аўтар песень 1991: Осцін Батлер, амерыканскі акцёр

Памерлі

1850: Хасэ дэ Сан Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы 1903: Ханс Гудэ, нарвежскі мастак 1955: Фернан Лежэ, французскі мастак 1969: Ота Штэрн, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1969: Марк Бернес, савецкі акцёр і спявак 1974: Альда Палацэскі, італьянскі пісьменнік 1988: Мухамед Зія-уль-Хак, прэзідэнт Пакістана 2023: Джон Дэвіт, аўстралійскі плывец, алімпійскі чэмпіён

Святкуюць Інданезія: Дзень незалежнасці Габон: Дзень незалежнасці

817