Пётр Казанцаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Юні Ікс Лабс».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а з лета наступнага года замацаваўся ў яго складзе.
У верасні 2017 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.
У пачатку 2018 года не гуляў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, гуляў у асноўным за дубль. У жніўні 2018 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». У студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам і пачаў у яго складзе сезон 2019, аднак выступаў толькі за дубль.
У жніўні 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2020 года падпісаў новае пагадненне са смаргонскім клубам.
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечна» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У маладзечанскай камандзе таксама стаў іграком асновы.
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазней вярнуўся ў Маладзечна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клубам. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года.
У пачатку 2024 года далучыўся да сталічнага клуба «Юні Ікс Лабс».
Міжнародная кар’ера У сакавіку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У 2017 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак у афіцыйных матчах не з’яўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 года, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль Мінск 1 0 2016 дубль Мінск 14 0 2017 Д1 Мінск 4 0 2018 (1) Д1 Мінск 1 0 2018 (2) Д2 Белшына 7 0 2019 (1) дубль Мінск 16 1 2019 (2) Д2 Смаргонь 11 0 2020 Д2 Смаргонь 22 3 2021 Д2 Ліда 27 1 2022 Д2 Маладзечна 19 0 2023 Д2 Маладзечна 20 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Юні Мінск