Тэль-аль-Убейд () — помнік археалогіі на поўдні Ірака. Уяўляе сабою пагорак штучнага паходжання памерамі 500 м на 300 м.
Адкрыты ў 1919 г. брытанскімі археолагамі. Археалагічныя раскопкі вядуцца з 1923 г. Яго даследаванне прывяло да адкрыцця культуры, што папярэднічала раннедынастычнаму перыяду Шумера. Ад назвы Тэль-аль-Убейда паходзіць найменне Убейдскага перыяду гісторыі Месапатаміі.
У раннедынастычны перыяд на месцы пагорка знаходзіўся горад, назва якога не захавалася. Ён быў пакінуты да XXVI ст. да н. э., пасля чаго валадар Ура ўзвёў на пагорку храм.
Спасылкі (تل ـ) عبيد العصر الحجري المعدني
Катэгорыя:Шумер Катэгорыя:Медны век Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Іраку