Гісторыя еўрапейскага мастацтва ахоплівае гісторыю выяўленчага мастацтва ў Еўропе. Еўрапейскае дагістарычнае мастацтва пачалося з мастацтва размалёўвання пячор і рухомых камянёў і было характэрным для перыяду паміж Палеалітам і Жалезным векам.
Апісанні гісторыі еўрапейскага мастацтва часта пачынаюцца са Старажытнага Блізкага Усходу і старажытных эгейскіх цывілізацый, з 3 тысячагоддзя да н. э. Паралельна з гэтымі значнымі культурамі, мастацтва ў той ці іншай форме існавала ва ўсёй Еўропе, дзе жылі людзі, пакідаючы такія сляды, як разьба, арнаментаваныя артэфакты і вялікія стаячыя камяні. Аднак пастаянная тэндэнцыя мастацкага развіцця ў Еўропе становіцца бачнай толькі з мастацтвам Старажытнай Грэцыі, прынятага і трансфармаванага Рымам і разнесенага па ўсёй імперыі. якая уключала значную частку Еўропы.
Уплыў мастацтва Класічнай эпохі рос і памяншаўся наступныя 2000 гадоў, амаль непрыкметны ў часы сярэднявечча, павялічыўшыся ў эпоху Адраджэння, будучы «занядбаным» (на думку некаторых ранніх гісторыкаў мастацтва) у эпоху барока, каб зноў з'явіцца ў вытанчанай форме ў неакласіцызме і адрадзіцца ў постмадэрнізме.
Да 19-га стагоддзя хрысціянская царква аказвала значны ўплыў на еўрапейскае мастацтва, з'яўляючыся асноўным заказчыкам архітэктуры, скульптуры і палотнаў. У той жа перыяд аднавілася цікавасць да герояў і гераінь, апавяданняў пра міфалагічных багоў і багінь, вялікія войны і дзіўныя істоты, не звязаныя з рэлігіяй.
Секулярызм меў уплыў на еўрапейскае мастацтва яшчэ з класічнай эпохі, а ў апошнія 200 гадоў пераважная частка мастацтва стваралася без спасылкі на рэлігію і часта наогул без якой-небудзь ідэалогіі. З іншага боку, на еўрапейскае мастацтва часта ўплывалі тыя ці іншыя палітычныя погляды дзяржавы, апекуна або самога мастака.
Еўрапейскае мастацтва падзяляецца на шэраг стылістычных перыядаў, якія гістарычна перакрыжоўваюцца адзін з адным, паколькі розныя стылі развіваліся ў розных месцах. Калі шырока вызначыць, то перыяды былі такімі: класічная эпоха, візантыйскае, сярэднявечнае мастацтва, готыка, Адраджэнне, барока, ракако, неакласіцызм, мадэрн і постмадэрнізм.
Першабытнае (дагістарычнае) мастацтва
Еўрапейскае дагістарычнае мастацтва з'яўляецца важнай часткай еўрапейскай культурнай спадчыны. Гісторыя першабытнага мастацтва, як правіла, дзеліцца на чатыры асноўных перыяды: Каменны век, Неаліт, Бронзавы век і Жалезны век. Большасць артэфактаў. якія захаваліся з гэтых перыядаў — гэта малыя скульптуры і малюнкі ў пячорах.
Значная частка дагістарычнага мастацтва, якое захавалася да нашага часу, — гэта маленькія пераносныя скульптуры (статуэткі): невялікая група палеалітычных Венер, напрыклад Венера Вілендорфская (24 000-22 000 да н. э.), якія былі знойдзены ў цэнтральнай Еўропе; 30-см чалавекалеў з Холенштайна (30 000 да н. э.), што амаль не мае падобных на яго артэфактаў. Алені, якія плывуць (11 000 да н. э.) — адзін з лепшых асобнікаў мадленскай разьбы па косці або рогу жывёл у мастацтве Верхняга палеаліту, хоць іх колькасць значна меншая за гравіраваныя прадметы, якія часам таксама адносяць да скульптуры. З пачаткам мезаліту ў Еўропе фігуратыўная скульптура значна зменшылася ў колькасці і засталася больш рэдкім элементам мастацтва, чым рэльефные ўпрыгожванні выкарыстоўваных прадметаў аж да рымскіх часоў, нягледзячы на некаторыя творы як Гундэструпскі кацёл Жалезнага веку і Сонечны вазок Бронзавай эпохі.
Найстаражытнае пячорнае мастацтва Еўропы датуецца 40 800 гадоў таму і знаходзіцца ў пячоры Эль-Кастыльё ў Іспаніі. Іншыя выявы можна знайсці ў пячорах Ласко, Альтаміра, Кусак, Пеш Мерль, Ніо, Шавэ, Фон-дэ-Гом, Крэсвел-Крэгс, Калібаая (Румынія - лічацца найстарэйшымі пячорнымі малюнкамі ў цэнтральнай Еўропе) і Магура, , Балгарыя. Малюнкі рабіліся не толькі ў пячорах. а і на сценах скал, аднак такіх з-за эрозіі засталося значна менш. Адным з найбольш вядомых прыкладаў з'яўляюцца наскальныя малюнкі Астувансальмі ў Сайма, Фінляндыя.
Калі Марселіна Санз дэ Саўтуола ўпершыню знайшоў мадленскія малюнкі ў пячоры Альтаміра ў 1879 годзе, навукоўцы таго часу лічылі іх падробкамі. Больш познія ацэнкі і шматлікія дадатковыя знаходкі даўно ўжо пацвердзілі іх сапраўднасць, адначасова стымулюючы цікавасць да мастацтва людзей Верхняга палеаліту. Пячорныя малюнкі, выкананыя толькі вельмі прымітыўнымі прыладамі, таксама даюць каштоўную магчымасць даведацца пра культуру і вераванні той эпохі.
Наскальныя малюнкі Міжземнаморскага ўзбярэжжа Іспаніі зроблены зусім у іншым стыли, бо ў іх фігура чалавека з'яўляецца галоўнай. Малюнкі часта ўтрымліваюць вялікія групы людзей, бітвы, танцы або паляванне, іншыя заняткі, дэталі, напрыклад адзенне. Фігуры, як правіла, нанесеныя даволі схематычна, тонкімі лініямі, больш увагі надаецца адносінам паміж групамі людзей і жывёл, чым асобным постацям. Падобныя характарыстыкі ёсць і ў іншых, менш шматлікіх групах наскальнага мастацтва, хоць часта не маляванага, а гравіраванага. Лічыцца, што іберыйскія малюнкі ствараліся на працягу значнага прамежку часу — Верхняга палеаліту, Мезаліту і ранняга Неаліту.
Дагістарычнае кельцкае мастацтва ў значнай ступені паходзіць ад мастацтва еўрапейскага Жалезнага веку, а ўзоры, якія захаваліся, з'яўляюцца пераважна металічнымі вырабамі, упрыгожанымі складанымі, элегантнымі і пераважна абстрактнымі арнаментамі, часта з выгнутымі і спіральнымі фігурамі. На гэтых прадметах можна часам убачыць чалавечыя галовы і поўныя выявы жывёл, аднак поўныя выявы чалавека настолькі рэдкія, што гаворка можа ісці пра існаванне рэлігійнага табу. Пасля заваёвы рымлянамі кельцкіх тэрыторый, іх мастацтва амаль цалкам знікае, аднак абмежаванае выкарыстанне стылю працягвалася на Брытанскіх астравах, а з прыходам хрысціянства аднавілася ў астраўным мастацтве Ранняга Сярэднявечча.
Антычнае мастацтва
Мінойская цывілізацыя лічыцца самай старажытнай цывілізацыяй Еўропы. Яна існавала на Крыце і складалася з чатырох умоўных перыядаў: дапалацавы, протапалацавы, неапалацавы і постпалацавы, у прамежку часу паміж 3650 годам да н. э. да 1100 г. да н. э. З дапалацавых часоў засталося мала прадметаў мастацтва, а большасць артэфактаў, якія захаваліся, — гэта кікладскія статуэткі і фрагменты ганчарных вырабаў. Неапалацавы перыяд быў самым багатым у гісторыі цывілізацыі, і з гэтага часу захавалася больш за ўсё артэфактаў. Аднак і з протапалацавага перыяду значная колькасць прадметаў захоўваецца ў крыцкіх музеях. Ганчарныя вырабы — найбольш папулярныя ў протапалацавым перыядзе (1900—1700 гг. да н. э.) — характарызаваліся тонкімі сценкамі, тонкімі, сіметрычнымі формамі, вытанчанымі носікамі і арнаментамі, дынамічнымі лініямі. Спантаннасць і цякучасць протапалацавага перыяду трансфармаваліся ў больш стылізаваную форму мастацтва з адыходам ад натуралізму ў неапалацавы перыяд.
З мінойскай скульптуры засталося не шмат. Найбольш вядомым прыкладам з’яўляецца «Багіня са змеямі», якая адлюстроўвае багіню або вярхоўную жрыцу, што трымае па змяі ў кожнай руцэ, апранутую ў традыцыйную мінойскую вопратку, якая закрывае цела, але пакідае грудзі аголенымі.
Старажытная Грэцыя нарадзіла і выхавала таленавітых мастакоў, скульптараў, архітэктараў, палітыкаў, , керамістаў, ткачоў. Парфенон з’яўляецца прыкладам старажытнагрэчаскай архітэктуры, высока шанаваным і сёння. Грэчаскую мармуровую скульптуру часта называюць вышэйшай формай класічнага мастацтва. Жывапіс па ганчарных вырабах і кераміцы захоўвае асабліва інфарматыўны погляд на жыццё грамадства Старажытнай Грэцыі. Чорнафігурны вазапіс і чырвонафігурны вазапіс паказвае, якім быў тагачасны грэчаскі жывапіс. Некаторыя вядомыя старажытнагрэчаскія мастакі па драўляных панэлях, якія згадваюцца ў тэкстах, — гэта Апелес, Зеўксіс, аднак ні аднаго ўзору такіх карцін не захавалася, толькі апісанні іх сучаснікаў і пазней рымлян. Зеўксіс лічыцца першым, хто выкарыстаў тэхніку сфумата. Паводле Плінія Старэйшага, рэалізм яго малюнкаў быў такім, што птушкі спрабавалі дзяўбці напісаны ім вінаград. Апелеса называлі лепшым мастаком антычнасці за яго тэхніку малявання, яркія колеры і мадэляванне.
На старажытнарымскае мастацтва моцна ўплывала старажытнагрэчаскае, яго можна нават назваць нашчадкам старажытнагрэчаскіх жывапісу і скульптуры, аднак адчуваецца і моцны ўплыў больш мясцовага этрускага мастацтва. была пераважна выявамі вышэйшых класаў грамадства і багоў. Аднак старажытнарымскі жывапіс меў пэўныя ўнікальныя характарыстыкі. Сярод жывапісу, які захаваўся, ёсць фрэскі, многія з віл у Кампаніі (Паўднёвая Італія), асабліва ў гарадах Пампеі, і Геркуланум. Гэты жывапіс можа быць падзелены на чатыры галоўныя «стылі» або перыяды і змяшчае верагодна першыя прыклады , псеўда-перспектывы і чыстага пейзажу.
Амаль адзіныя маляваныя партрэты антычнасці, якія дайшлі да нашага часу, — гэта значная колькасць бюставага фармату, знойдзеных пры раскопках познеантычных могілак у Фаюме і навакольных гарадах. Яны сведчаць аб высокім майстэрстве мясцовых майстроў і надзвычайнай якасці антычных партрэтаў. Таксама захавалася маленькая колькасць мініяцюр з ілюмінаваных манускрыптаў Позняй Антычнасці, але існуе даволі вялікая колькасць копій з эпохі Ранняга Сярэднявечча. зарадзілася са старажытнарымскага народнага, а пазней імперскага, мастацтва і сфармавала ўласную іканаграфію з гэтых крыніц.
Сярэднявечча
Большасць сярэднявечнага мастацтва, якое да нас дайшло, мае рэлігійны фокус, паколькі часта аплачвалася царквой, уладнымі царкоўнымі асобамі, напрыклад, епіскапамі, супольнасцямі, напрыклад, манастырамі, або багатымі прыватнымі свецкімі заступнікамі. Шматлікія ўзоры мелі літургічнае прызначэнне напрыклад, працэсійныя крыжы і .
Адно з цэнтральных пытанняў у гісторыі сярэднявечнага мастацтва - недахоп рэалізму. Значная частка ведаў аб перспектыве ў мастацтве і разуменне чалавечай фігуры былі страчаны з падзеннем Рымскай імперыі. Верагодна рэалізм не быў галоўным для сярэднявечных мастакоў, яны ў першую чаргу спрабавалі перадаць рэлігійнае пасланне, якое патрабавала дакладных іканічна, а не дакладна выкананых малюнкаў.
Перыяд часу 6-15 стагоддзе н.э.
Візантыя
Візантыйскае мастацтва змешваецца з так званым мастацтвам ранняга хрысціянства да першага перыяду іканаборства (730-843), калі большасць мастацтва з выявай чалавечых фігур было знішчана; засталося так мала, што сёння любыя новыя адкрыцці дадаюць новага разумення. Пасля 843 і да 1453 года існавала выразная традыцыя візантыйскага мастацтва. Па якасці матэрыялу і працы часта лепш мастацтва Сярэднявечча. Цэнтрам стварэння мастацтва быў Канстанцінопаль. Найвышэйшым дасягненнем візантыйскага мастацтва былі манументальныя фрэскі і мазаікі ўнутры купальных цэркваў, большасць з якіх страчаныя з-за прыродных катастроф і пераўтварэння цэркваў у мячэці.
Ранняе Сярэднявечча
Мастацтва перыяду перасялення - гэта агульны тэрмін для абазначэння мастацтва "варварскіх" народаў, якія перасяліліся на тэрыторыі былой Рымскай імперыі ў Еўропе. Кельцкае мастацтва ў VII-VIII стагоддзях злілося з германскімі традыцыямі з прычыны кантакту з англасаксамі, стварыўшы гіберна-саксонскі стыль або , якое было ўплывовым на працягу Сярэднявечча. - гэта мастацтва франкаў да каля 800 года, а яго пераемнік мастацтва Каралінгаў злучыла свой погляд на аднаўленне традыцый антычнасці з астраўным мастацтвам і развілося ў . Англасаксонскае мастацтва развілося на Брытанскіх астравах на змену астраўному. Амаль увесь жывапіс таго часу захаваўся толькі ў ілюмінаваных манускрыптах, аднак важнымі сродкамі выразы ў тую эпоху былі таксама архітэктура, праца па метале і маленькія па памеры рэзьбы па дрэве або слановай косці.
Раманскае мастацтва