Аляксандр Васільеў (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца адэскага «Чарнаморца».
Клубная кар’ера Выхаванец кіеўскага «Дынама», пачынаў кар’еру ў дублі гэтага клуба. У 2012 годзе перабраўся ў днепрапятроўскі «Дняпро», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. За першую каманду «Дняпро» дэбютаваў 8 красавіка 2015 года ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Украіны супраць «Чарнаморца» (1:0), выйшаўшы ў стартавым складзе. 23 мая 2015 года ўпершыню згуляў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць данецкага «Шахцёра» (3:2). У студзені 2017 пакінуў клуб у якасці свабоднага агента. У другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за кіеўскі «Арсенал».
У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт"Минск" подписал украинского хавбека Александра Васильева. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клубМатович, Васильев, Насибулин и Бохашвили покинули "Минск", аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантрактАлександр Васильев подписал новый контракт с "Минском". У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, быў галоўным бамбардзірам каманды, забіўшы за два гады 19 гадоў у Вышэйшай лізе. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Мінск»Ряды "Минска" покинули шесть игроков.
У красавіку 2021 года стаў іграком «Гомеля»Александр Васильев сменил "Минск" на "Гомель". Замацаваўся ў стартавым складзе гомельскай каманды, дапамог ёй заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі 2021. У студзені 2022 года, пакінуўшы «Гомель» па заканчэнні кантракта, падпісаў пагадненне са «Львовам»Экс-хавбек "Гомеля" перешел в команду Олега Дулуба в Украине.
У студзені 2023 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У сакавіку 2015 года згуляў за моладзевую зборную Украіны ў таварыскіх матчах супраць Славеніі і Славакіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Дніпро Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса