Хвашчо́ўка — ручай у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Малінаўка (басейн Друці). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 61,5 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,13‰. Пачынаецца за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Узгоі, вусце на паўночнай ускраіне вёскі Васкрэсенская. Рэчышча каналізаванае на 4-х участках агульнай працягласцю 6,7 км. На рацэ каля вёскі Піямонт плаціна і сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Друці Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна