Заво́лінка — рака ў Дубровенскім і Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Выдрыца (басейн Дняпра). Даўжыня 9,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шабаны Дубровенскага раёна, вусце за 2 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Арэхаўск. Рэчышча на працягу 9 км ад вусця каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Аршыцы Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна