Ма́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Махава.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нядашаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

4 чэрвеня 1965 года Махаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 13 населеных пунктаў: Баброва, Вялікая Дубраўка, Запруддзе, Косцінка, Латанаўка, Ліпец, Малая Дубраўка, Малы Асавец, Махава, Пусты Асавец, Растаполле, Старая Мілееўка і Халмы, якія ўваходзілі ў склад Нядашаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1138 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,4 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — грузіныЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 825 чалавек.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў (2019 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Насельніцтва, 2019 Баброва вёска 21 8 Вялікая Дубраўка вёска 12 16 Запруддзе вёска 9 7 Косцінка вёска 124 81 Латанаўка вёска 1 0 Ліпец вёска 99 50 Малая Дубраўка вёска 17 6 Малы Асавец вёска 84 41 Махава аграгарадок 529 438 Пусты Асавец вёска 37 22 Растаполле вёска 1 1 Старая Мілееўка вёска 122 90 Халмы вёска 82 65

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе