Лагазі́нка, Лаго́зійка, Лагаза — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гайна (басейн Дняпра).
Назва Пярвейшая форма назвы захавалася ў назве вёскі Лагаза.
На думку А. Рогалева, у складзе гідроніма Лагаза (Лагазінка) маецца корань лог-, які суадносіцца з геаграфічным тэрмінам лог — «нізіна, лагчына, шырокі яр, даліна». Слова лог этымалагічна звязана з дзеясловам ляжаць. Другая частка гідроніма -аз(а) уяўляе сабой сцёрты геаграфічны тэрмін са значэннем «рака, ручай, вадацёк»А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны. Кн. 1. Гомель, 2013. С. 187..
Гідраграфія Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Сялец, вусце на заходняй ускраіне вёскі Дабрэнева. Цячэ па Мінскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вёскі Лагаза да вусця). На рацэ каля паўночнай ускраіны вёскі Лагаза плаціна і сажалка (плошча 0,22 км²).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-68. Выданне 1988 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Гайны