thumb thumb|Арбіты Квавара і Плутона — від з экліптыкі thumb|Арбіты Квавара (сіняя) і Плутона (чырвоная) — від у плане

(50000) Квавар (, ) — транснептунавы аб’ект, адзін з найбуйнейшых аб’ектаў у поясе Койпера Сонечнай сістэмы.

Назва паходзіць ад імя стваральнай сілы племя Тонгва з басейну Лос-Анжэлес.

Дыяметр: верагодна ~1250 км (каля ½ плутонавых).Huge Mini-World Found in Outer Solar System // SPACE.COM Маса: —. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: ~288 г. Адлегласць ад Сонца: ~42 а.а,Scientists Find Another Huge Mini-World in Outer Solar System // SPACE.COM экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —. Альбеда: 12 %. Нахіл восі вярчэння: ~7.9°.

Відавочна, аб’ект збольшага акруглы, і складаецца пераважна са скальных парод і лёду.

Аб’ект быў заўважаны на фатаграфіях М. Браунам, Ч. Трухільё з Лабараторыі рэактыўнага руху 4.6.2002, пра адкрыццё паведамлена ў кастрычніку 2002.Discovery: Largest Solar System Object Since Pluto // SPACE.COM Цікава, што Ч. Коваль у пошуках дзесятай планеты сфатаграфаваў Квавар яшчэ ў пач. 1980-х, але не адрозніў яго ад зорак. Аднак, яго здымкі былі выкарыстаны адкрывальнікамі, і арбіта Квавара вядомая лепей за арбіты іншых АПК.

Адметнасці Найбольшы вядомы (да 2004) аб’ект поясу Койпера.

Крыніцы

Катэгорыя:Пояс Койпера