Y-храмасомны Адам — паняцце з археагенетыкі, якое азначае найбольш блізкага агульнага продка ўсіх сучасных людзей па мужчынскай лініі. Гэта імя не азначае аднаго пэўнага чалавека, паколькі генетычныя даследаванні пастаянна мяняюць ацэнкі часу жыцця бліжэйшага агульнага продкаY-DNA Haplogroup Tree.
Y-храмасомны Адам алегарычна названы ў гонар біблейскага Адама, але ён не быў першым або адзіным мужчынам свайго часу. Y-храмасома чалавека з’яўляецца палавой храмасомай, якая перадаецца выключна ад бацькі да сына, і ад Y-храмасомы «Адама» павінны паходзіць Y-храмасомы ўсіх сённяшніх мужчын. Сучаснікі Y-храмасомнага Адама і мужчыны, якія жылі да яго, мелі іншую Y-храмасому, аднак іх род па мужчынскай лініі з часам быў абарваны, такім чынам, нашчадкі Y-храмасомнага Адама па мужчынскай лініі з часам выціснулі з папуляцыі людзей іншыя Y-храмасомныя гаплагрупы.
Часавыя рамкі Прыблізны час існавання Y-храмасомнага Адама вызначаецца метадам малекулярнага гадзінніка: ведаючы колькасць аснаванняў у храмасоме і частату іх мутацый, можна вызначыць, колькі прайшло часу з моманту з’яўлення храмасомы. Y-храмасома мае маленькую даўжыню і нізкую частату мутацый. Гэта запавольвае ідэнтыфікацыю палімарфізму храмасомы і, як вынік, зніжае дакладнасць ацэнкі частаты мутацыі Y-храмасомы.
Першапачатковыя даследаванні (Томсан і сааўтары, 2000 год) паказалі, што Y-храмасомны Адам жыў каля 59 тысяч гадоў таму.
Больш познія даследаванні (Круцыяні і сааўтары, 2011 г.) далі больш раннія даты жыцця — 142 000 гадоў тамуFulvio Cruciani, Beniamino Trombetta, Andrea Massaia, Giovanni Destro-Biso, Daniele Sellitto y Rosaria Scozzari 2011, A Revised Root for the human Y-chromosomal Phylogenetic Tree: The Origin of Patrilineal Diversity in Africa.
У сакавіку 2013 года ў артыкуле ў часопісе American Journal of Human Genetics група даследчыкаў заявіла, што з’явілася інфармацыя аб новай гаплагрупе, што значна аддаліла час жыцця Y-храмасомнага Адама — ад 581 000 да 237 000 гадоў таму (з максімальнай верагоднасцю 338 000 гадоў таму) (primary source).
Тым не менш, у жніўні 2013 года з’явіліся новыя звесткі аб тым, што Адам жыў 156—120 тысяч гадоў таму з максімальнай верагоднасцю 138 тысяч гадоў тамуНаиболее близкие общие предки современных людей жили в одну эпоху — Газета.Ru / Наука .
Паводле параўнання Y-храмасомы неандэртальца з пячоры Эль-Сідрон і афрыканца з гаплагрупай A00 час падзелу ліній неандэртальцаў і сучасных людзей ацанілі па Y-храмасоме ў 588 тыс. гадоў таму (95 % даверны інтэрвал: 806—447 тыс. гадоў назад), а час з’яўлення Y-храмасомнага Адама — у 275 тыс. гадоў таму (95 % даверны інтэрвал: 304—245 тыс. гадоў таму).
Мітахандрыяльная Ева
Існуе падобнае малекулярна-біялагічнае паняцце — «Мітахандрыяльная Ева». Падобна да таго, як Y-храмасома перадаецца толькі ад бацькі да сына, так і мітахандрыяльная ДНК перадаецца толькі па матчынай лініі. Таму навукоўцы змаглі ўсталяваць час жыцця апошняга агульнага продка ўсіх людзей па мацярынскай лініі. ДНК мітахондрый значна карацейшая, чым у Y-храмасомы, і часцей муціруе.
Паводле ацэнак даследчыкаў на 2000 год, час жыцця Y-храмасомнага Адама вызначалі як 59 000 гадоў таму, што на 84 тыс. гадоў менш па ўзросту, чым час жыцця мітахандрыяльнай Евы (143 000 гадоў таму). Адным з тлумачэнняў гэтага было тое, што з-за практыкі шматжонства жанчыны мелі больш шанцаў перадаць дочкам свае мітахандрыяльныя ДНК, чым мужчыны сынам — Y-храмасомы: калі ў мужчыны маецца некалькі жонак, ен эфектыўна адхіляе іншых мужчын ад размнажэння і перадачы храмасомаў у наступныя пакаленні. З іншага боку, шматжонства не перашкаджае жанчынам перадаваць ДНК мітахондрый сваім дзецям. Гэтая розніца можа прывесці да памяншэння прамых мужчынскіх ліній па адносінах да жаночых.
Гл. таксама Y-храмасомныя гаплагрупы ў этнічных групах
Спасылкі Сыновья Адама // Александр Чубенко, проект «Элементы.ру»
Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:ДНК Катэгорыя:Плейстацэн Катэгорыя:Продкі чалавека