Чапкялей () — запаведнік (строгі прыродны рэзерват) на поўдні Літвы, у Варэнскім раёне Алітускага павета. Размешчаны на мяжы з Беларуссю, на тэрыторыі Дзукійскага нацыянальнага парку, у чатырох кіламетрах на паўдневы ўсход ад вёскі Марцінконіс. Уключае ў сябе тэрыторыю аднайменнага балота, з 20 жніўня 1993 года з'яўляецца водна-балотным угоддзем міжнароднага значэння, ахоўваемай Рамсарскай канвенцыяй, таксама ўваходзіць у сетку прыродаахоўных зонаў Натура 2000.

Межы запаведніка і рамсарскага ўгоддзя супадаюць, іх плошча складае крыху больш за 11212 км². На гэтай тэрыторыі балота Чапкялей (5858 км²) і Пасталіке (9,66 км²) фармуюць найбуйнейшы водна-балотны масіў краіны, які належыць да басейна Нёмана. Большую частку яго складаюць верхавыя балоты, акружаныя лясістымі кантынентальнымі дзюнамі, нізіннымі балотамі, пясчанай раўнінай і далінай ракі Котра (сама рака і тэрыторыя на яе левым, беларускім, беразе таксама з'яўляюцца рамсарскім угоддзем; у 2010 годзе для гэтых двух тэрыторый быў уведзены статус трансгранічнага ўгоддзя).

З уключаных у Чырвоную кнігу Літвы таксонаў на тэрыторыі запаведнай зоны адзначана 55 відаў раслін, 10 відаў імхоў і грыбоў, а таксама 94 віда жывёл. 65 відаў з тых, якія сустракаюцца тут, ўтрымліваюцца  ў Дырэктыве па месцапражыванням, складзенай у 1992 годзе і якая рэгулюе ахову відаў на еўрапейскім узроўні.

Колькасць наведвальнікаў запаведніка складае ад 2 да 3 тысяч чалавек у год. Па тэрыторыі ім дазваляецца перамяшчацца толькі ўздоўж спецыяльна пракладзеных маршрутаў. Свабодны доступ на тэрыторыю атрымліваюць навуковыя даследчыкі, а таксама, на 10 дзён у перыяд збору журавінаў, мясцовыя жыхары.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Катэгорыя МСАП Ia Катэгорыя:Варэнскі раён Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Літвы