Лера Сом (сапраўднае імя — Алена Уладзіміраўна Сом; , ) — беларуская паэтэса, бард. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).
Біяграфія Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. З 1989 года працуе настаўнікам у СШ № 5 г. Полацка (у дадзены час гэта СШ № 14 г. Полацка). У 1999 годзе скончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (2001—2005). Жыве ў Полацку.
Творы
Паэтычныя зборнікі «Блюз каралеўскай кухні» (1994) «Адзінокая зорка» (1996) «Там, на небе» (2000) «Свабода Слова Зіма» (2005) «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)
Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001)
Літаратура
Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 80—81.
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў