Белару́ская федэра́цыя біятло́на (БФБ) — добраахвотная незалежная, грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках трэнераў, суддзяў, спартсменаў і іншых грамадзян, зацікаўленых у развіцці і папулярызацыі біятлона ў Рэспубліцы Беларусь. Заснаваная 30 мая 1991 года.

Вышэйшым органам ГА «БФБ» з’яўляецца Канферэнцыя, якая склікаецца з перыядычнасцю адзін раз у чатыры гады, у год правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў.

Старшыні Юрый Віктаравіч Жадобін; Вадзім Юр’евіч Зайцаў (29 чэрвеня 2010Главой Федерации биатлона Белоруссии стал новый председатель КГБ — 7 сакавіка 2013Новый председатель КГБ Вакульчик возглавил Федерацию биатлона ); Валерый Паўлавіч Вакульчык (7 сакавіка 2013 — 17 мая 2017Белорусскую федерацию биатлона вместо председателя КГБ возглавил бывший наставник сборной ); Андрыян Аляксеевіч Цыбульскі (з 17 мая 2017).

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Біятлон у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі