Андрычаў інстытут () — элітны інстытут грамадскіх навук, мастацтва і літаратуры, адкрыты ў горадзе Андрычград (Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна) 28 чэрвеня 2013 годаОтворен Андрићев институт („РТС“, 28. јун 2013), Приступљено 19. 8. 2015.. Атрымаў імя ў гонар легендарнага югаслаўскага пісьменніка Іва Андрыча. Інстытут функцыянуе як бюджэтная ўстанова на сродкі Рэспублікі Сербскай і Сербіі.
Дырэктарам інстытута з'яўляецца рэжысёр Эмір Кустурыца. У камітэт кіравання ўваходзяць Алег Айрапетаў, Святазар Раяк, Міраслаў Перышыч, Пяро Сіміч, Іван АбрадавічВеб-сајт Андрићевог института. У складзе інстытута ёсць ўласная бібліятэка.
Структура Інстытут быў зарэгістраваны ва Усходнім Сараева акруговым судом 20 чэрвеня 2013 годаRegistrovan Andrićev institut u Andrićgradu . У складзе інстытута дзейнічаюць: Аддзяленне гісторыі Аддзяленне літаратуры Аддзяленне ўсходазнаўства Аддзяленне кінематографа Аддзяленне сродкаў масавай інфармацыі З 1 снежня 2014 года дзейнічае Міжнародны навуковы камітэт Аддзялення гісторыі; спецыяльна была заснаваная праграма мерапрыемстваў інстытута, прысвечаных пачатку Першай сусветнай вайны. Навуковы камітэт вызначае тэмы і змест нумароў штомесячнага часопіса «Историјске свеске». Усе выпускі ў электроннай форме даступныя на сайце Андрычава інстытута. Аддзяленнем сродкаў масавай інфармацыі выпускаецца часопіс «Іскра»ИСКРА — Електронске новине Андрићевог института.
Узнагароды Інстытут уручае з 2016 года прэмію імя Іва Андрыча за лепшы раман і сукупную літаратурную дзейнасць. У 2016 годзе лаўрэатамі прэміі сталі Уладзімір Кецманавіч за раман «Усама» і Матия Бечкавіч за сукупную літаратурную дзейнасць і кнігу «Тры паэмы»Кецмановић и Бећковић добитници награде Института Иво Андрић Бећковић: Надам се да би се и Андрић сагласио са одлуком жирија . У 2017 годзе лаўрэатамі прэміі сталі Душан Ковачэвіч за сукупную літаратурную дзейнасць і драму «Гіпноз адной любові», а таксама Захар Прылепін за раман «Прыстанак» і зборнік «Сем жыццяў»Прилепину и Ковачевићу уручена награда у Андрићграду „Андрић” за животно дело Ковачевићу и Прилепину Захар Прилепин получил премию имени Иво Андрича за роман "Обитель" и сборник "Семь жизней" .
Галерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Культура Рэспублікі Сербскай Катэгорыя:Вішаград