Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Абалеўскі сельсавет у складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Абалі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Ярканцаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бурцішкі, Дацішкі, Любішкі, Новая Вёска, Орлішкі, Радзішкі, Савейкі, Скурцішкі, Трабшышкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11., 12 чэрвеня 1958 года — населеныя пункты Бамейкі і НіпалатыРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 18 красавіка 1961 года ў склад сельсавета з Казянскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бержалата, Бялюнішкі, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Марозаўка, Стукапеева і Трэйбшы)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 красавіка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярканцаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Відзаўскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак ВідзыРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).. У 1971 годзе скасаваны хутары Дацішкі, Кальнішкі, Карчмішкі, Папарцішкі і ПрудзішкіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутары Букоўскія, Кімбарцішкі, Мікуці і ЮдасаліРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 134 населеныя пункты. 30 студзеня 1976 года скасаваны вёска Саўляжоры і хутар Дэксня (на ўсход ад Відзаў)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)., вясной 1976 года — вёска Купішкі, хутары Дэксня (на паўднёвы захад ад Відзаў), Леснічоўка і МасюнішкіРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка і 16 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499)., у 1977 годзе — хутар ТаполькаРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 кастрычніка і 12 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 5 (1559).. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Далёкаўскага сельсавета перададзена 13 населеных пунктаў (Абалікшты, Белевічы, Вайнюнцы, Дварчына, Заборнікі, Мацэлішкі, Місянцы, Мурмішкі, Разалінова, Шалакундзі, Юцішкі, хутары Балундзішкі і Наруці)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)., 20 чэрвеня 1988 года — з Дрысвяцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 18 снежня 1989 года Відзаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Відзаўскага пассавета.

8 красавіка 2004 года скасаваны Відзаўскі пассавет (47 населеных пунктаў перададзены Опсаўскаму сельсавету, 75 населеных пунктаў — Відзаўскаму сельсавету) і ўтвораны Відзаўскі сельсавет, у склад якога перададзены гарадскі пасёлак Відзы, населеныя пункты скасаваных Відзаўскага пассавета (75 населеных пунктаў), Дрысвяцкага (26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі) і Казянскага (20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты) сельсаветаўРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

17 сакавіка 2010 года скасаваны хутары Аўштакальня і КалоніяРешение Браславского районного Совета депутатов от 17 марта 2010 г. № 205 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района. 26 кастрычніка 2011 года скасаваны вёска Балікі, хутары Бержанішкі, Кузьмішкі, Кірмялішкі, ШлявішкіРешение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 131 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района . 28 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Абалі, Тракішкі, хутары Жвірына, Новая ГерманоўшчынаРешение Браславского районного Совета депутатов от 28 ноября 2016 г. № 116 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Відзаў) — 2936 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 39,0 % — палякі, 38,7 % — беларусы, 18,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,7 % — літоўцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 3663 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Відзаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе