Фарахру́д — рака ў Афганістане, у басейне групы азёр Хамун.
Даўжыня ракі 580 км. Плошча вадазбору каля 33 000 (каля 25 000) км². Працякае ў Сярэднеафганскіх гарах і раўніне Сістан. Упадае ў возера Сабары ў бяссцёкавай азёрнай катлавіне Хамун. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 30 м³/с. У нізоўі рака часам перасыхае. Вада выкарыстоўваецца на арашэнне Фарахскага аазіса.
У даліне ракі горад Фарах, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Фарах.
Літаратура
Спасылкі Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Фарахруд // Портал «География» проекта «Электронная Земля: научные информационные ресурсы и информационно-коммуникационные технологии» Farāh River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Афганістана