Лаздзейскае раённае самакіраванне (; да 1995 года — Лаздзейскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аліцкім павеце Літвы. Знаходзіцца на поўдні краіны каля мяжы з Беларуссю і Польшчай. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Паселішчы У складзе раённага самакіравання знаходзяцца наступныя населеныя пункты: 2 гарады — Лаздзея і Вяйсея; 6 мястэчак — Копцева, Кросна, Рудаміна, Свентаязоры, Сярэя, Шаштакай; 350 вёсак.
Колькасць насельніцтва Лаздзея — 5140 чал; Вяйсея — 1762 чал; Сярэя — 933 чал; Шаштакай — 755 чал; Копцева — 691 чал; Кайліней — 505 чал; Лаздзея (вёска) — 493 чал; Кросна — 401 чал; Цейзай — 341 чал; Вярстамінай — 310 чал.
Сянюніі У склад Лаздзейскага раённага самакіравання ўваходзяць 14 сянінюй: Будвіеціская () Вяйсейская гарадская () Вяйсейская апілінкаўская () Копцеўская () Кросненская () Кучунайская () Лаздзейская () Лаздзейская гарадская () Нарагелейская () Свентаязорская () Сярэйская () Цейзайская () Шаштакайская () Шлаватайская ()
Вядомыя асобы Сігітас Тамкявічус (нар. 1938) — літоўскі кардынал, арцыбіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.
Крыніцы
Спасылкі
Лаздзіяйскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Дзукія Катэгорыя:Раёны Літвы Катэгорыя:Аліцкі павет