Віталь Шапятоўскі (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, пачынаў кар’еру ў «Трактары», пазней выступаў у іншых клубах ніжэйшых ліг. У 2003 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Пазней выступаў у элітным дывізіёне за «Зорку-БДУ» і «Дарыду», дзе быў ігракоў асновы. У 2008 годзе перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», аднак не здолеў замацавацца ва Украіне і на наступны год вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за «Нёман» і «Смаргонь». У 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» дапамагчы ў Другой лізе, пасля чаго адправіўся ў Польшчу, дзе гуляў за эльблёнгскую «Алімпію». Неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, разам з мінскім «Партызанам» выйшаў у Вышэйшую лігу, але клуб быў расфармаваны.

У 2012—2013 гадах гуляў у Першай лізе за СКВІЧ і «Смаргонь». У пачатку 2014 года далучыўся да новастворанага клуба «Крумкачы», дзе стаў адным з лідараў і ўжо ўлетку перайшоў у першалігавую «Іслач». У 2015 годзе разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе, але пасля гэтага пакінуў клуб і сезон 2016 пачынаў у «Тарпеда», аднак пазней перайшоў у «Прамень». У 2017 годзе ў якасці асноўнага іграка прывёў сталічны клуб да перамогі ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»Три футболиста пополнили ряды «Луча». Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, пазней страціў месца ў аснове. З ліпеня 2018 года перастаў з’яўляцца на полі і перакваліфікаваўся ў трэнера, фактычна завяршыўшы кар’еруВиталий Шепетовский: «Давно готовился стать тренером».

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2015, 2017 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2001, 2002, 2010 Пераможца Другой лігі Польшчы: 2010/11 (усходняя група)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск