Джузэпэ П’яцы (; 1746—1826) — італьянскі астраном, святар-тэатын.

Працаваў у створанай ім абсерваторыі ў Палерма. Самае значнае яго навуковае дасягненне — адкрыццё ў 1801 годзе Цэрэры, першай з вядомых карлікавых планет.

Адкрыццё Цэрэры 1 студзеня 1801 года П’яцы выявіў «зорны аб’ект», які рухаўся на фоне зорак. Спачатку ён падумаў, што гэта нерухомая зорка, але як толькі заўважыў, што яна рухаецца, пераканаўся, што гэта планета, або, як ён яе называў, «новая зорка».

Нягледзячы на сваю здагадку, што гэта планета, ён выбраў кансерватыўны шлях і абвясціў яе каметай. У лісце да астранома з Мілана ён пісьмова выклаў свае падазрэнні:

П’яцы не мог назіраць за нябесным целам дастаткова доўга, бо неўзабаве яно згубілася ў ззянні Сонца. Не маючы магчымасці вылічыць яго арбіту існуючымі метадамі, матэматык Карл Фрыдрых Гаус распрацаваў новы метад разліку арбіты, які дазволіў астраномам зноў вызначыць месцазнаходжанне аб’екта. Пасля таго, як яго арбіта была дакладна вызначана, стала ясна, што здагадка П’яцы была правільнай і гэты аб’ект быў не каметай, а хутчэй невялікай планетай. Да таго ж, месцазнаходжанне аб’екта амаль дакладна адпавядала таму месцу, дзе паводле павінна была знаходзіцца яшчэ адна планета Сонечнай сістэмы.

П’яцы назваў аб’ект «Цэрэра Фердынанда» ў гонар рымскай і сіцылійскай багіні зерня і караля Неапаля і Сіцыліі Фердынанда IV. Частка назвы, прысвечаная Фердынанду, пазней была выключана па палітычных прычынах. Цэрэра апынулася першым і самым вялікім з астэроідаў, якія ёсць у поясе астэроідаў. Сёння Цэрэру называюць таксама карлікавай планетай.

Каталагізацыя зорак Джузэпэ П’яцы кіраваў складаннем Палермскага зорнага каталога. Першае выданне, апублікаванае ў 1803 годзе, змяшчала 6784 зорак з указаннем іх каардынат, вызначаных з беспрэцэдэнтнай на той час дакладнасцю. У 1814 годзе было выпушчана другое выданне каталога, яно змяшчала 7646 зоракGiuseppe PiazziDavidDarling.com: Piazzi, Giuseppe (1746–1826). Каталог уключаў такія назвы зорак, як «» Гершэля і арыгінальныя назвы і .

Публікацыі Della specula astronomica di Palermo libri quatro (Palermo, 1792) Sull’orologio Italiano e l’Europeo (Palermo, 1798) Della scoperta del nuovo planeta Cerere Ferdinandea (Palermo, 1802) Praecipuarum stellarum inerrantium positiones mediae ineunte seculo 19. ex observationibus habitis in specula Panormitana ab anno 1792 ad annum 1802. (Palermo, 1803) Præcipuarum stellarum inerrantium positiones mediæ ineunte seculo XIX ex obsrvationibus habitis in specula Panormitana ab anno 1792 ad annum 1813. (Palermo, 1814) PDF copie Codice metrico siculo (Catania, 1812) Lezioni di astronomia (Palermo, 1817) t. 1, t. 2 Ragguaglio del Reale Osservatorio di Napoli eretto sulla collina di Capodimonte (Napoli, 1821).

Зноскі

Спасылкі Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук

Катэгорыя:Астраномы Італіі Катэгорыя:Астраномы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астранамічных аб’ектаў Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства