BMW X2 (завадскі індэкс F39) — гэта кампактны купэ-красовер кампаніі BMW.
Гісторыя Прататып прадстаўлены ў 2016 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Серыйны аўтамабіль дэбютаваў восенню 2017 года. Вытворчасць вядзецца на тым жа заводзе BMW у нямецкім Рэгенсбургу, дзе таксама выпускаюць мадэль X1.
BMW Concept X2. Парыжскі аўтасалон, 2016 год
Апісанне
У аснову аўтамабіля ўзята модульная платформа UKL2 з папярочным размяшчэннем рухавіка. Спераду тут усталяваныя стойкі McPherson, у падвесцы спалучаюцца сталь і алюміній, а ззаду ўсталяваная сталевая шматрычагавая падвеска з разнесенымі спружынамі і амартызатарамі.
Аўтамабіль мае пастаянны поўны прывад (xDrive) з муфтай падключэння задняй восі, трох- і чатырохцыліндравыя бензінавыя і дызельныя маторы магутнасцю 116—231 к.с. Топавая версія M25i будзе абсталявана 300-моцным турбаматорам.
Для красовера прадугледжана тры варыянты афармлення: базавы — з пярэднім бамперам і накладкамі з нефарбаванага пластыку, M Sport — з больш агрэсіўным афармленнем перадка і афарбаванымі ў колер кузава дэталямі, M Sport X — адрозніваецца дызайнам накладак у ніжняй частцы дзвярэй. У залежнасці ад выканання дыяметр колаў вар’іруецца ад 17 да 20 цаляў. Каэфіцыент аэрадынамічнага супору роўны 0,28-0,29.
Рухавікі 1.5 л B38 Р3 turbo 140 к.с. 2.0 л B48 Р4 turbo 192 к.с. 2.0 л B47 Р4 Diesel turbo 150 к.с. 2.0 л B47 Р4 turbo Diesel 190 к.с. 2.0 л B47 Р4 turbo Diesel 231 к.с.
Спасылка Мадэль на афіцыйным сайце BMW
Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта X2 Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х