Смаля́нка — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 89 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Навасёлкі. Упадае ў разліў Сачыўкі, на рацэ Шчара прыкладна за 2 км на ўсход ад аграгарадка Сталовічы. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім і ніжнім цячэнні. У басейне ракі разліў Атлант.

Каля ракі вёскі Навасёлкі, Вялікае Гацішча, Навінкі, Заполле, аграгарадок Сталовічы. Каля вёскі Заполле на рацэ сажалка.

Літаратура  — С. 549.

Ліст карты N-35-101. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары