Беларускі недзяржаўны інстытут кіравання, фінансаў і эканомікі — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-х гг і пачатку 2000-х гг. Адрас: вул. Прытыцкага, 62Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996, с.172. Пры вну дзейнічалі факультэты: эканамічны, права, сацыяльна-эканамічны, завочны, вячэрніДаведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996, с.172-173. Унесена ў адзіны дзяржаўны рэестр 04.10.1994 і выключана з яго 08.09.2006 па прычыне банкруцтваБеларускі недзяржаўны інстытут кіравання, фінансаў і эканомікі ў картатэцы Міністэрства падаткаў і збораў РБ.

Статыстыка на 1998-1999 нав. г. Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у Інстытуце працаваў 71 выкладчык (з іх 47 жанчын, 6 дактароў і 23 кандыдаты навук) і навучаліся 784 чалВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82-83., з якіх 101 вучыліся за кошт арганізацыйВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.85. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 222 заявы, вытрымалі ўступныя экзамены і было залічана 197 чалВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 707 чал., з якіх 75 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 248 - у іншыя вну і 143 - адлічаны па непаспяховасціВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96.

У 1998 г. вну арэндавана 4003 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 3155, вучэбна-дапаможных - 450 і падсобных - 398 кв. мВышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.98.

Спасылкі Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998 c. 82-98 апублікавана на Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя: Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі