Во́лма — вадасховішча ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Волма, каля пасёлка Азёрны і вёскі Петравінка. Створана ў 1932 годзе.

Плошча паверхні складае 0,83 км². Даўжыня вадасховішча — 1,8 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Найбольшая глыбіня складае 4 м, сярэдняя — 1,48 м. Аб’ём вады — 1,25 млн м³.

Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах вырошчвання рыбы (рыбгас «Волма»), добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый і адпачынку.

Літаратура

Ліст карты N-35-81. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Чэрвеньскага раёна