«Паперпрам» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2016 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў міні-футболе. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомеля і з першай спробы атрымаў у ім перамогу.

У канцы 2017 года стала вядома пра намер клуба заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 года «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакументы для ўдзелу. У Другой лізе клуб стаў аўтсайдарам і ў сезоне 2018 заняў апошняе 15-е месца, атрымаўшы толькі дзве перамогі (у тым ліку адну тэхнічную) і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 года стала вядома, што новы сезон каманда пачне ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У сезоне 2020 «Паперпрам» вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень.

У пачатку 2021 года «Паперпрам» абвясціў аб пераходзе на прафесійны ўзровень, запрасіў вопытных футбалістаў, многія з якіх выступалі ў Вышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым не меней, з-за адмовы некаторых клубаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэнне, аднак у студзені 2022 года АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладзечна» абрала для ўдзелу ў Першай лізе маладзечанскі клуб. У лютым 2022 года, пасля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022, гомельскі клуб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе.

У сезоне 2022, добра ўзмаціўшыся, клуб працягваў намагацца выйсці ў Першую лігу. Аднак, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў гомельскім дывізіёне Другой лігі, «Паперпрам» выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па суме двух матчаў мінскім «Крумкачам». Тым не менш, АБФФ разглядала магчымасць павышэння каманды ў выпадку адмовы іншых патэнцыйных удзельнікаў Першай лігі. 16 лютага 2023 года «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе, а 10 сакавіка разам з іншымі клубамі атрымаў ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023. Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца з 17.

Дасягненні Чэмпіён першынства горада турніру «Белая Русь» па міні-футболе 2016 Чэмпіён горада Гомеля па футболе 2017

Цяперашні склад Станам на жнівень 2024 года.

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"

Трэнерскі штаб Аляксей Краўчанка (нар. 1985) — галоўны трэнер Сяргей Кабельскі (нар. 1973) — трэнер Максім Каешка (нар. 1993) — трэнер

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2018 Другая (Д3) 15 28 2 2 24 20–96 8 1/64 фіналу 2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4) 3 12 6 3 3 36–25 21 2020 Другая — Група B (Д3) 8 20 7 3 10 29–51 24 1/32 фіналу Матчы за 15 месца 16 2 0 1 1 2–3 2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 2 14 11 2 1 41–5 35 1/128 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 1–7 2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1 18 17 0 1 165–11 51 1/32 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 1 1 0–1 Атрыманне месца ў Першай лізе 2023 Першая (Д2) 13 32 10 8 14 45–62 38 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры Кірыл Яшчанка (2016—2021) Аляксей Краўчанка (з 2021)

Крыніцы

Спасылкі

Паперпрам Гомель Катэгорыя:2016 год у Гомелі