Купко́ўка зборная, Псіўлюй, ЯжаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Dactylis glomerata) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 125 см з паўзучым карэнішчам і шматлікімі сцёбламі, утвараючымі буйныя рыхлыя кусты. Лісце простае, прыкаранёвае, шырокаланцэтнае, голае або пакрытае знізу кароткімі валаскамі. Суквецце — шырокая аднабокая мяцёлка з каласкоў. Кветкавыя каласкі скучаныя, даўжынёй 4—8 мм і складаюцца з 3—6 кветак.Плод — зярняўка.

Экалогія і выкарыстанне Расце на лугах, узлессях, светлых лясах у лясной і лесастэпавай зонах, зрэдку — на стэпавых лугах. Ценевынослівая і засухаўстойлівая расліна. Дрэнна пераносіць затапленне. Добра расце на ўгноеных суглінках і акультураных тарфяна-балотных глебах. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Уведзена ў культуру ў XIX стагоддзі. Сенажатная, кармавая і дэкаратыўная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Ежа сборная // Агропромышленный портал России Ежа // Праект «Архив природы России»

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе