Архітэктура Азербайджана — комплекс будаўнічых забудаванняў на тэрыторыі сучаснага АзербайджанаАж да пачатку XX стагоддзя гістарычны тапонім «Азербайджан» ахопліваў тэрыторыі толькі на поўдзень ад ракі Аракс (Іранскі Азербайджан) (В. В. Бартольд. Сочинения. Том 2/1, с.703; The Paths of History — Igor M. Diakonoff, Contributor Geoffery Alan Hosking, Published in the year 1999, Cambridge University Press, pg 100; Minorsky, V. «Ādharbaydjān (Azarbāydjān).» Encyclopaedia of Islam. Edited by: P.Bearman, Th. Bianquis, C.E. Bosworth, E. van Donzel and W.P. Heinrichs. Brill, 2007), між тым як тэрыторыя сучаснай Азербайджанскай Рэспублікі была вядомая як Аран і/або Шырван., якія прадстаўляюць архітэктурна-гістарычную значнасць. Архітэктура Азербайджана ўключае архітэктуру народаў, якія пражывалі і пражываюць на тэрыторыі краіны. Па разнавіднасці выкарыстоўваемых будаўнічых матэрыялаў архітэктурныя збудаванні Азербайджана можна разбіць на дзве групы: групу будынкаў, збудаваных з каменя — у Баку, Шэмасе і іх наваколлях, і другую групу — у Нахічэвані, Гянджы, Бардзе і іншых раёнах, дзе ў асноўным выкарыстана цэгла.С. А. Дадашев, М. А. Усейнов.Очерки по истории архитектуры народов СССР. Архитектура Азербайджана. — М: Изд. Академии Архитектуры СССР, 1948.

Гісторыя

Мегалітычныя і цыклапічныя будынкі ў перадгор’ях Малога Каўказа і на тэрыторыі Нахічэвана, рэшткі дагістарычнага жылля (правобраз народнага жылля — карадам) характарызуюць будаўніцтва эпохі энеаліта і ранняй бронзы на тэрыторыі Азербайджана.

Архітэктурная спадчына Каўказскай Албаніі прадстаўлена будынкамі, якія захаваліся ў паўночных абласцях сучаснага Азербайджана, сярод якіх вылучаецца Царква ў сяле Кіш (VI альбо XII стагоддзе J. Bjornar Storfjell, Ph.D. The Church in Kish. Carbon Dating Reveals its True Age. Azerbaijan International, Spring 2003) у Шэкінскім раёне, рэшткі збудаванняў крэпасці Чырах-Кала (VI стагоддзе) ля горада Габеля, базілікальны храм ў сяле Кум Кахскага раёна, круглы храм у вёсцы Лекіт (V—VI стагоддзя; бруковы камень, вапняк, абпаленая цэгла) і руіны храмавага комплексу ў Мінгечауры (VII стагоддзе, цэгла-сырэц). Да самых ранніх, якія захавалася ў Азербайджане, збудаванняў адносяцца храмы ў сёлах Кум і Лекіт і падмуркі Дзявочай вежы ў Баку . Архітэктуру раннефеадальнага перыяду на тэрыторыі Азербайджана характарызуюць велізарныя абарончыя збудаванні: бешбермакскія, гільгільчайскія (Чыраг-гала) і закатальскія . Найстарэйшымі ісламскімі будынкамі можна назваць мячэці VIII стагоддзя ў Ахсу і Джума-мячэць у Шэмасе.

Пасля арабскай заваёвы ў VII стагоддзі і распаўсюджвання ісламу пачала развівацца мусульманская культура — будаваліся мячэці, мінарэты, медрэсэ, маўзалеі.

У IX—X стагоддзях з паслабленнем Арабскага халіфата на тэрыторыі Азербайджана паўстала мноства невялікіх дзяржаў, у гарадах якіх (Барда, Шэмаха, Байлакан, Гянджа, Нахічэвань) складваліся лакальныя архітэктурна-мастацкія школы, сярод іх — нахічэванская, якая характарызуецца пышнасцю керамічнага ўбрання будынкаў, шырвана-апшэронская, адрозная кантрастам роўнядзі каменных сцен і пластычнай распрацоўкі архітэктурных элементаў.

Выдатныя помнікі мастацтва Азербайджана XII—XIII стагоддзяў — маўзалеі Мамінэ-хатун, Юсуфа ібн Кусеіра і маўзалей у Джузе (у Нахічэвані), Дзявочая вежа ў Баку, замкі XIII стагоддзя у Мардакяне і Нардаране а таксама Ханега на рацэ Пірсагат.

У XIV—XVI стагоддзях з ростам гарадоў развіваецца цаглянае і каменнае дойлідства, адзін з узораў якога палац Шырваншахаў ў Баку. Традыцыі мясцовых школ знайшлі працяг у вежавых маўзалеях XIV стагоддзя ў Бардзе і ў сяле Карабагляр, у 12-гранным шатровым маўзалеі ў сяле Хачын-Дорбатлы (1314, дойлід Шахензі), у крэпасной архітэктуры замка XIV стагоддзя ў сяле Рамана. Цікавая двух’ярусная купальная пахавальня Дзіры-Баба ў горадзе Мараза (1402, дойлід — сын устада Гаджы).

У XVII—XVIII стагоддзях, у перыяд ірана-турэцкіх войнаў і міжусобіц, манументальнае будаўніцтва значна скарацілася; дабудоўваўся культурны комплекс Імамзадэ ў Гянджэ, у XVIII стагоддзі быў пабудаваны ўпрыгожаны роспісамі палац ханаў у Шэкі. У народным дойлідстве таксама захаваліся архітэктурна-будаўнічыя традыцыі«Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство "Советская энциклопедия", 1986..

Дзявочая вежа  Дзявочая вежа (Азербайджан: Гыз галасы) з’яўляецца помнікам XII стагоддзя ў Старым горадзе Баку, Азербайджан. Палац Шырваншахаў, пабудаваны ў XV стагоддзі, у 2000 годзе разам з абнесенай крэпаснымі сценамі гістарычнай часткай горада і Дзявочай вежай, быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У Дзявочай вежы знаходзіцца музей, у якім распавядаецца гісторыя развіцця горада Баку. У ім таксама ёсць сувенірная крама. Вежа пакрыта воблакам таямніц і легенд, якія заснаваныя на гісторыі Азербайджана і нацыянальнай культуры Азербайджана. Пласт эпасаў і легенд вежы з’яўляецца часткай культуры і нацыянальнай спадчыны Азербайджана. Сапраўды, некаторыя эпасы сталі прадметам сцэнарыя для балетаў і тэатральных п’ес. «Дзявочая Вежа» — азербайджанскі балет сусветнага класа, створаны Афрасіабам Бадалбейлі ў 1940 годзе, рэмікс якога быў выкананы ў 1999 годзе.

Гл. таксама Палымяныя вежы

Зноскі

Літаратура «История архитектуры Азербайджана», Гос. изд. литературы по строительству, архитектуре и строительным материалам, Москва, 1963. «Архитектура Азербайджана. Эпоха Низами», Государственное архитектурное издательство Академии архитектуры СССР, Москва, 1947.

Спасылкі К. М. Мамед-заде. Строительное искусство Азербайджана Культура Азербайджана Архитектурное искусство http://www.advantour.com/rus/azerbaijan Интервью вице-президента Международного Союза Архитекторов Лизы Сиола. APA, 18 Сентября 2009