Анна — украінскі рок-гурт. Выконвае песні ў жанрах рэпкор ды ню-метал.
Гурт заснаваны 12 кастрычніка 2002 года ў Львове. Вакаліст Віктар Навасёлаў і гітарыст Юры Падцаркоўны, якія тады гралі разам у групе «Misery», вырашылі сабраць калектыў з мэтай граць іншую музыку. Да іх далучыўся ўдарнік Вадзім Баюк і басіст Міхась Сала. Ужо 1 лютага 2003 года адбыўся дэбют гурта ў мясцовым рок-клубе «Фіра». Канцэртная дзейнасць гурта працягнулася ў гарадах Цярнопаль, Івана-Франкоўск ды Кіеў. Улетку 2003 году быў запісаны дэма-альбом пад назвай «Проба», які не выдаваўся з прычыны нізкай якасці запісу.
Узімку 2004 году з-за творчых меркаванняў гурт пакінуў Юры Падцаркоўны. Праз нейкі час яго замяніў гітарыст Сяргей Несцярэнка (экс-удзельнік «Годо», «Базука Бенд», «Кула»). З прыходам Сяргея гурт дужа змяніўся — са старога матэрыялу засталося толькі некалькі песень.
Музыкі ізноў завіталі ў студыю, для таго каб запісаць новы матэрыял. Першыя поспехі пачаліся вясной 2004 года. «Anna» стала фіналістам фестывалю «Перлини Сезону 2004» у г. Запарожжа. Потым, улетку, фіналістам фестывалю «Інший Вимір 2004». Гэты фестываль даў магчымасць зрабіць у г. Івана-Франкоўск прафесійны запіс дзвюх песень, якія ўвайшлі ў зборнік «Інший Вимір». У кастрычніку таго ж года гурт запрасілі на гала-канцэрт фестывалю «Нів-Року 2004». Агулам у 2004 годзе музыкі адыгралі каля 50 канцэртаў па ўсёй Украіне.
16 чэрвеня 2005 года ў львоўскім клубе «Лялька» адбыўся першы ў гісторыі «Анна» сольны канцэрт.
Пасля перамогі ў фестывалі «Тарас Бульба 2006» гурт запісаў сваю першую паўнавартасную кружэлку — «Karmatrash», якую прэзентаваў канцэртам у Львове 9 сакавіка 2008 годаЛьвівський гурт «Анна» презентував дебютний альбом «Карматреш» . На прэзентацыі альбома «Анна» выступала разам з іншым украінскім альтэрнатыўным бэндам — «ТОЛ», з якім музыкі цесна супрацоўнічаюць.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Проба (2003) (не выдаваўся) Сприймай Мене (2006) (EP) Карматреш (2008) Срібна змія (2010) Перетинай За Гранню Грань (EP, 2018)
Сінглы
Карматреш (2008) Ствердження (2010) Гімн замурованих» (2012) Ненаситні»(2015) Виродок (2015) Не Згасай (2018)
Відэа ГодНазва2008«Гламур» (2 версії)2009«Карматреш»2010«Гра з Богом»«Чорний знак»2012«Картини»
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны MySpace гурта
Катэгорыя:Рок-гурты Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта