Алабіран (Ола) Блесінг Муіва (; нар. ) — нігерыйскі футбаліст, нападнік украінскага клуба «Дынама» з Кіева.
Клубная кар’ера Першым еўрапейскім клубам Алабірана стаў малдаўскі «Саксан», да якога ён далучыўся ў пачатку 2017 года і замацаваўся ў аснове. Улетку таго ж года перабраўся ва ўзбекскі «Лакаматыў», дзе рэдка з’яўляўся на полі, аднак разам з камандай стаў чэмпіёнам краіны. Па заканчэнні сезона 2017 пакінуў «Лакаматыў».
У студзені 2018 года разам з аднаклубнікам Махамедам Канэ прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Прамень» з Мінска і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Спачатку выхадзіў на замену ў асноўнай камандзе, пазней стаў выступаць за дубль, дзе за паўгады забіў 6 гадоў.
У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Прамень», папоўніў склад расійскага клуба «Тамбоў». Па выніках сезона 2018/19 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Тамбоў», падпісаў кантракт на 3,5 гады з кіеўскім «Дынама». Аднак, не замацаваўся ў складзе, толькі аднойчы выйшаў на поле ў чэмпіянаце Украіны. У жніўні 2020 года быў адддзены ў арэнду данецкаму «Алімпіку», гуляў там да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года на правах арэнды далучыўся да харвацкай «Горыцы», дзе часцей заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года вярнуўся ў «Дынама».
Міжнародная кар’ера З 2019 года выступае за алімпійскую зборную Нігерыі.
Дасягненні Чэмпіён Узбекістана: 2017 Пераможца Першынства ФНЛ: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Ташкент Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Горыца