Польская школа кінематографа () — нефармальная сацыяльнае і мастацкае аб'яднанне рэжысёраў і сцэнарыстаў Польшчы ў перыяд сярэдзіны 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.

Мастацкія асаблівасці Творчыя прынцыпы і мастацкія прыёмы Польскай школы кінематографа знаходзіліся пад моцным уплывам італьянскага неарэалізму. Асноўным штуршком у развіцці напрамка паслужыла агульная лібералізацыя поглядаў у сацыялістычным лагеры, якая настала ў пачатку 1950-х гадоў. Галоўнай для нацыянальнага кінематографа тэмай стаў аналіз месца Польшчы падчас Другой сусветнай вайны, нямецкай акупацыі, Варшаўскага паўстання, лёсу былых салдат Арміі краёвай. Падзеі, якія адбывалісь утой час, дэмакратычныя перамены, часова дазволілі казаць аб гэтых падзеях досыць адкрыта. Пры гэтым палітычная цэнзура ў сацыялістычнай дзяржаве ўплывала на творчы працэс і гэтым абумовіла адрозненне Польскай школы кінематографа ад цалкам адкрытага італьянскага неарэалізму. Тым не менш, аўтары напрамка першымі ва Ўсходняй Еўропе ярка падкрэслівалі нацыянальныя асаблівасці характару і адкрыта выступалі супраць навязаных стандартаў сацыялістычнага рэалізму. Пры гэтым існавалі дзве асноўныя тэндэнцыі развіцця руху: маладыя рэжысёры, як Анджэй ВайдаЧерненко М. М.. Анджей Вайда М., Искусство, 1965, LCCN 66049171, даследавалі героіку польскага народа (што па-рознаму ацэньвалася ў розныя гістарычныя перыяды)«Золотая рыбка по имени Вайда» // «Le Monde diplomatique» (28 февраля 2008 года). , а іншая група (найбольш прыкметнымі з якіх быў Анджэй Мунк«Анджей Мунк известный и неизвестный» // Польское радио (29 сентября 2007 года). ) аналізавалі польскі характар праз іронію, гумар і развянчанне нацыянальных міфаў. Сярод не менш яркіх рэжысёраў Польскай школы кінематографа трэба назваць Ежы Кавалеровіча, Войцеха Ежы Хаса, Тадэвуша Канавіцкага.

Кінематаграфісты і фільмы

Анджэй Вайда

«Пакаленне» (, 1955 год) — фільм з удзелам Рамана Паланскі аб маладым падполлі ў Варшаве; «Канал» (, 1956 год) — працяг трылогіі пра ўдзельнікаў Варшаўскага паўстання; «Попел і алмаз» (, 1958 год) — трэцяя, завяршальная частка трылогіі. «Усё на продаж» (, 1968 год) — фільм аб польскім кінематографе; «Чалавек з мармуру» (, 1977 год) фільм аб будаўніку ў пасляваеннай Польшчы. «Чалавек з жалеза» (, 1981 год) — аб польскім прафсаюзным руху і забастоўке на Гданьскай суднаверфі.

Анджэй Мунк

«Чалавек на рэйках» (, 1956 год) — пра пуцявога рабочага, звольненага па абвінавачванні ў сабатажы; «Эроіка» (Героіка, , 1958 год) — дзве навэлы, якія балансуюць на мяжы трагедыі і камедыі, аб гранях праявы гераізму; «Касавокае шчасце» (, 1960 год), у савецкім пракаце «Шэсць пераўтварэнняў Яна Пішчыка» — гісторыя няўдачлівага героя, які па непаразуменні апынуўся ў выпраўленчай установе і толькі там адчуў сябе на сваім месцы.

Ежы Кавалеровіч

«Сапраўдны канец вялікай вайны» (, у пракаце СССР — «Гэтага нельга забыць», 1957 год) — аб паўторнай сустрэчы мужа і жонкі, якія на доўгія гады былі разлучаны вайной і заключэннем у канцэнтрацыйным лагеры. Груз мінулага, які перашкаджае стварэнню будучага, зацяжны псіхалагічны канфлікт і эмацыйныя траўмы, выкліканыя вайной — гэтыя тэмы фільма аказалі значны ўплыў на карціны польскага кінематографа гэтага перыяду. «Загадкавы пасажыр» (назва ў арыгінале — «Цягнік», , вядомы таксама як «Night Train» або «Baltic Express»Страница фильма на IMDb, 1959 год) — псіхалагічная драма з дэтэктыўным сюжэтам. Фільм з'яўляецца «напружаным, пераканаўчым, праніклівым партрэтам натоўпу, яго паводзін, эмацыйных патрэбаў, (схільнасці) істэрыі».Рецензия на фильм «Загадочный пассажир» на Strictly Film School «Маці Яна ад анёлаў» (, 1961 год) — гісторыка-псіхалагічная драма. Фільм «Маці Яна ад анёлаў» служыць «правакацыйным і дакучлівым адлюстраваннем вечнай духоўнай барацьбы чалавека з неазначальнай прыродай граху і цялеснага існавання».Рецензия на фильм «Мать Иоанна от ангелов» на Strictly Film School

Войцех Ежы Хас

«Пятля» (, 1957 год) — драма чалавека, які пакутуе на алкагалізм. «Як быць каханай» (, 1963 год) — гісторыя тэатральнай актрысы ў акупаванай і пасляваеннай Польшчы.

Спасылкі

Сайт да 50-годдзя Польскай школы кінематографа

Катэгорыя:Гісторыя кіно Катэгорыя:Кінематограф Польшчы Катэгорыя:Кірункі ў кіно