Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў (; ) — расійскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Губернатар Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі (8 чэрвеня 2009 — 18 мая 2012). Член Савета Федэрацыі і прадстаўнік ад Адміністрацыі Іркуцкай вобласці (2002—2009). Генеральны сакратар ШАС (1 студзеня 2013 — 31 снежня 2015). З 1 студзеня 2016 года — член Савета Федэрацыі Расіі ад Сахалінскай вобласці.

Член Саюза журналістаў Расіі, кандыдат псіхалагічных навук.

30 красавіка 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь замест скандальна вядомага Міхаіла Бабіча.

Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы (19 сакавіка 2021 — 17 красавіка 2025).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Губернатары Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Расіі Катэгорыя:Кандыдаты псіхалагічных навук Катэгорыя:Паслы Расіі ў Беларусі