Чорнагалоў звычайны (Prunella vulgaris) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Назва
Чорнагалоў звычайны, брунэлька, бурнэлькаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, чарнагубкаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, дзеравянка, хмялёк Ботанический словарь, Спб, 1878, гарлянка, гарлянка чорная, хмель дзікі Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло вышынёй 10—60 см, прамое або прыўзнятае, часам галінастае, голае ўнізе, чатырохграннае, апушанае па рэбрах. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, на чарашках (акрамя верхняй пары). Верхняя пара лісця сядзячая, ахоплівае аснову суквецця. Кветкі цёмна-сіняга і фіялетавага колеру, у густым галоўчатым або коласападобным суквецці, складзеным з 6 кветкавых кальчакоў. Плод — гладкі арэшак.
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, на лугах, берагах вадаёмаў.
Выкарыстанне Расліны выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне пры ангіне, запаленні верхніх дыхальных шляхоў і інш. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.
Ахова Чорнагалоў звычайны занесены ў Чырвоную кнігу Якуціі.
Літаратура — С. 341.
Спасылкі
Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі