Яўге́н Сцяпа́навіч Са́ўчанка (; нар. 8 красавіка 1950) — губернатар Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі з 11 кастрычніка 1993 па 22 верасня 2020 года. Член Савета Федэрацыі Расіі з 22 верасня 2020 года.
Біяграфія thumb|left|282px|Дзмітрый Мядзведзеў і Яўген Саўчанка Яўген Саўчанка нарадзіўся ў пасёлку Красная Яруга Курскай вобласці (з 1954 года — Белгародскай вобласці). Пасля сканчэння школы і тэхнікума працаваў аграномам Ракіцянскага калгаса, а пасля дырэктарам саўгаса. Уздымаючыся па партыйнай лесвіцы, працаваў спачатку ў раённых, затым у абласных партыйных органах, у ЦК КПСС і Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР.
У 1993 годзе быў абраны губернатарам роднай Белгародчыны. На выбарах 1999 года з вялікім адрывам перамог Уладзіміра Жырыноўскага, а ў 2003 быў абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы 61 % і перамогшы асноўнага апанента, камуніста Васілія Алтухава.
Яўген Саўчанка з’яўляецца членам Аграрнай Партыі Расіі і падтрымлівае Уладзіміра Пуціна.
На Белгародчыне, адным з найбольш паспяховых рэгіёнаў Расіі, Яўген Саўчанка працягвае карыстацца папулярнасцю.
У 2004 годзе Саўчанка ініцыяваў кампанію супраць ужывання абсцэннай лексыкі, а ў 2006 у Белгародскай вобласці з’явіўся абавязковы школьны прадмет «асновы Праваслаўя», што выклікала крытыку камуністаў і прадстаўнікоў іншых канфесій.
Сям’я Яўген Саўчанка жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі Афіцыйная старонка Яўгена Саўчанкі Афіцыйная старонка губернатара і ўрада Белгародскай вобласці
Катэгорыя:Губернатары Белгародскай вобласці Катэгорыя:Палітыкі Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці Катэгорыя:Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)