Ясынувата () — горад абласнога падпарадкавання ў Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ясынувацкага раёна (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецка. Насельніцтва — чалавек (2014). Буйны чыгуначны вузел, знаходзяцца прадпрыемствы па абслугоўванні чыгуначнага транспарту.
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні.
Гісторыя Ясынувата заснаваная ў 1872 г. як прыстанцыйнае паселішча. У пачатку XX ст. яно ператварылася ў значны чыгуначны вузел. У 1938 г. пасёлак Ясынувата стаў горадам раённага падпарядкавання. Пад час Вялікай Айчыннай вайны акупаваная нямецкімі войскамі, 7 верасня 1943 г. горад быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946 г. распачалося будаўніцтва машынабудаўнічага завода, які выпусціў першую прадукцыю ў наступным годзе.
У 2014 г. ў горадзе разгарнуліся баявыя дзеянні ў ходзе вайны на ўсходзе Украіны. У выніку горад застаўся пад кантролям сепаратысцкай Данецкай Народнай Рэспублікі.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікола Грыцэнка (1912—1979) — акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Валерый Коўтун (1944—2005) — артыст балета, балетмайстар, народны артыст СССР Мікалай Аляксеевіч Скрыпнік (1872—1933) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Партал Ясинувата — Інформаційно-пізнавальний портал | Донецька область у складі УРСР (На основі матеріалів енциклопедичного видання про історію міст та сіл України, том — Історія міст і сіл Української РСР. Донецька область. — К.: Головна редакція УРЕ АН УРСР, 1970. — 992 с.)
Катэгорыя:Гарады Данецкай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1872 годзе