Чуднаў С. 474 — карта Жытомірскай вобласці ці Чудніў () — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Плошча 10 км². Насельніцтва 5782 чал. (1 студзеня 2012).
Гісторыя 1416 годам датуюцца першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. На працягу 244 гадоў, пасля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласнікамі Чуднава былі князі Астрожскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астрожскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта Першага. Калі род Заслаўскіх згас, мястэчка пачало пераходзіць з рук у рукі, пакуль яго не набыў граф Адам Лаўрэн Жавускі, які нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам роднай сястры князя Караля Радзівіла. Пасля ягонай смерці мястэчка перайшло ва ўласнасць сыну Генрыку. З ягонай сямʼёй, меркавана, сябраваў пісьменнік Ян БаршчэўскіСьцежкамі Яна Баршчэўскага. Беларуская гісторыя ўкраінскага гораду Чуднава.
У 2012 годзе Чудніў атрымаў статус горада.
Насельніцтва Насельніцтва 1897 1959 1970 1979 2001 2012 10 500 5903 6430 7390 6450 5782 Славутасці У 2019 на прыватным падворку было выяўлена чыгуннае надмагілле. На пліце змешчаны надпіс на польскай мове: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года»Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры — nashaniva.by. Мяркуюць, што беларускі літаратар Ян Баршчэўскі быў пахаваны на Чуднаўскіх каталіцкіх могілках, але дакладнае месца невядомаеsvaboda.org.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Жытомірскага раёна