Мілена Дравіч (, 5 кастрычніка 1940, Бялград, Каралеўства Югаславія — 14 кастрычніка 2018, Бялград, Сербія) — югаслаўская і сербская актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія Ва ўзросце чатырох гадоў пачала займацца выканальніцкім мастацтвам, калі бацькі запісалі яе ў танцавальны гурток. Пазней яна перайшла ў класічны балет.
У 1959 годзе, яшчэ будучы школьніцай, Дравіч была заўважаная рэжысёрам Францішкам Чапам, які прапанаваў васемнаццацігадовай дзяўчыне зняцца ў яго фільме «Vrata ostaju otvorena» (Дзверы застаецца адкрытай), пасля таго, як убачыў яе на вокладцы моладзевага часопіса на групавым фота артыстаў балета. Зняўшыся яшчэ ў некалькіх фільмах, яна вырашыла прысвяціць сябе акцёрскаму майстэрству і з гэтай мэтай паспяхова паступіла ў Акадэмію тэатральнага мастацтва пры Акадэміі мастацтваў у Бялградзе.
Яе вялікі прарыў у акцёрскай кар’еры адбыўся ў 1962 годзе ў фільме Бранка Баўэра «Prekobrojna» (Лішняя), за які яна атрымала «Залатую арэну за лепшую жаночую ролю» (Югаслаўскі эквівалент прэміі «Оскар»). Запамінальная ролю, а таксама шырока разрэкламаваная ўзнагарода дапамаглі ёй стаць першай і, магчыма, самай вялікай жанчынай-кіназоркай Югаславіі. Яна была ўдастоена пяці «Срэбных арэн» (за жаночыя ролі другога плана) і двух «Залатых арэн» (за галоўныя жаночыя ролі).
Кар’ера Мілены Дравіч была доўгай, плённай і рознабаковай. Яна была запамінальнай і праўдападобнай, і ў трагічных ролях у эпапеях пра Другую Сусветную вайну, і ў ролях эксцэнтрычных жанчын у эксперыментальных артхаусных фільмах, і ў ролях наіўных дзяўчат у рамантычных камедыях. Мілена мела асаблівы поспех у 1970-х і 1980-х гадах. А ў 1980 годзе яна атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плана ў Канах за фільм «Poseban tretman» (Асаблівае стаўленне).
У жніўні 1994 года за асаблівы ўклад у айчынны кінематограф яна атрымала прэстыжную прэмію Паўла Вуйсіча.
15 снежня 2017 года ў Бялградзе яна была ўдастоена прэстыжнай прэміі «Dobričin prsten» за дасягненні ў галіне тэатральнага майстэрства.
Асабістае жыццё Мілена Дравіч была замужам тройчы.
У 1960 годзе Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага сцэнарыста і кінарэжысёра Младаміра Джорджавіча, але праз некалькі гадоў яны рассталіся.
Яе другі шлюб быў з рэжысёрам Воіславам 'Кокан' Раканяцам, за якім яна была замужам да яго заўчаснае смерці ў 1969 годзе.
31 снежня 1971 года Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага акцёра Драгана Нікаліча, з якім яна ў 1970-х гадах вяла папулярную тэлевізійную праграму «Образ уз образ».
Смерць
Актрыса памерла 14 кастрычніка 2018 года пасля працяглай барацьбы з ракам малочнай залозы. Мілена была пахавана 19 кастрычніка на Алеі ганаровых грамадзян на Новых могілках у Бялградзе, побач з мужам Драганам.
Абраная фільмаграфія
Vrata ostaju otvorena (1959) Dilizansa snova (1960) Zajednicki stan (1960) Bolje je umeti (1960) Leto je krivo za sve (1961) Kozara (1962) Prekobrojna (1962) Pesceni grad (1962) Radopolje (1963) Muški izlet (1964) Sluzbeni polozaj (1964) Lito vilovito (1964) Narodni poslanik (1964) Devojka (1965) Klakson (1965) Covik od svita (1965) Le soldatesse (1965) Rondo (1966) Do pobedata i po nea (1966) Pogled u zjenicu sunca (1966) Sticenik (1966) Zgodba ki je ni (1967) Nemirni (1967) Jutro (1967) Dim (1967) Hasanaginica (1967) Sirota Marija (1968) Sedmina (1969) Zaseda (1969) Horoskop (1969) Cross Country (1969) Bitka na Neretvi (1969) Biciklisti (1970) Touha zvaná Anada (1971) W.R. — Misterije organizma (1971) Makedonski del od pekolot (1971) Ko pride lev (1972) Pjegava djevojka (1973) Samrtno prolece (1973) Deps (1974) Predstava Hamleta u selu Mrduša Donja (1974) Strah (1974) Pavle Pavlovic (1975) Povratak otpisanih (1976) Ljubavni zivot Budimira Trajkovica (1977) Tamo i natrag (1978) Kvar (1978) Trener (1978) Povratak (1979) Osam kila srece (1980) Rad na odredjeno vreme (1980) Snovi, zivot, smrt Filipa Filipovica (1980) Sesta brzina (1981) Laf u srcu (1981) Nedeljni rucak (1982) Moj tata na odredjeno vreme (1982) Covek sa cetiri noge (1983) Secerna vodica (1983) Una (1984) Nije lako sa muskarcima (1985) Na istarski nacin (1985) Osveta (1986) Razvod na odredjeno vreme (1986) Lijepe zene prolaze kroz grad (1986) Dogodilo se na danasnji dan (1987) Cavka (1988) Spijun na stiklama (1988) Najbolji (1989) Boj na Kosovu (1989) Cudna noc (1990) Sekula se opet zeni (1991) Policajac sa Petlovog brda (1992) Treca sreca (1995) Tri letnja dana (1997) Bure baruta (1998) Nebeska udica (2000) Normalni ljudi (2001) Zona Zamfirova (2002) Ledina (2003) Sjaj u ocima (2003) Agi i Ema (2007) Lud, zbunjen, normalan (2007—2015) Ljubav i drugi zločini (2008) Sveti Georgije ubiva aždahu (2009) Selo gori, a baba se češlja (2009)
Катэгорыя:Актрысы Сербіі