Франс Галь (, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, , Парыж, Францыя — ) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.
Кар’ера Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.
Альбомы Les Sucettes (1965) Baby Pop (1966) 1968 (1967) France Gall (6 студзеня 1976) Dancing disco (27 красавіка 1977) France Gall Live (жывы альбом, 9 лістапада 1978) Starmania (розныя выканаўцы, 16 кастрычніка 1978) Paris, France (19 мая 1980) Tout pour la musique (10 снежня 1981) Palais des Sports (жывы альбом, 4 лістапада 1982) Débranche (2 красавіка 1984) France Gall au Zénith (жывы альбом, 4 лютага 1985) Babacar (19 лютага 1987) Le Tour de France 88 (жывы альбом, 7 лістапада 1988) Double jeu (z Michel Berger, 12 чэрвеня 1992) Simple je (Débranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 29 кастрычніка 1993) Simple je (Rebranchée à Bercy 93) (жывы альбом, 28 студзеня 1994)
Спасылкі Біяграфія Франс Галь
Катэгорыя:Нарадзіліся 9 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1947 годзе Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Памерлі ў 2018 годзе