Няме́цкая мова (ням. , вымаўляецца: ; deutsche Sprache, вымаўляецца: ) — індаеўрапейская мова, адносіцца да германскіх моў (заходняя група).

Афіцыйная мова Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна, адна з афіцыйных моў Швейцарыі, Люксембурга, Бельгіі і Еўрапейскага саюза.

Гісторыя нямецкай мовы Мова, ад якой пайшлі ўсе германскія дыялекты, называецца прагерманскай. Гэта адно з адгалінаванняў праіндаеўрапейскай мовы. Яе прарадзіма — тэрыторыі паўднёвай Скандынавіі, Даніі і паўночнай Германіі, дзе пачалі гаварыць на прагерманскай мове каля 500—600 года да н. эИстория немецкого языка: кратко от зарождения и до наших дней.

У сярэднія вякі адбываецца фарміраванне фанетыкі і марфалогіі, лексічнага строю і сінтаксісу сярэдневерхненямецкай, а за ёю — .

Сучасную нямецкую мову, гісторыя якой пачынаецца прыкладна з другой паловы XVII стагоддзя, іначай называюць . Вялікую ролю ў яе станаўленні адыгралі пераклад Бібліі Марціна Лютэра, творчасць Іагана Вольфганга фон Гётэ, Фрыдрыха Готліба Клопштака і Іагана Крыстафа Готшэда, мовазнаўчыя працы , братоў Грым і Конрада Дудэна.

Сучасная ўзнікла на аснове верхненямецкіх дыялектаў. У адрозненне ад яе асобныя (напрыклад, ніжненямецкія ці ), якія не поўнасцю ўдзельнічалі ў верхненямецкім зрушэнні ці ўдзельнічалі ў іншых фанетычных пераходах, захоўваюць сваю своеасаблівасць.

У Аўстрыі і Швейцарыі склаліся ўласныя , сфарміраваныя на ўласнай дыялектнай аснове са сваімі спецыфічнымі рысамі фанетычнага і граматычнага ладу.

Зыходзячы з асаблівасцей гістарычнага развіцця нямецкай мовы, выдзяляюць чатыры асноўныя перыяды (ступені) яе існавання (без уліку прагерманскай мовы). Кожная ступень характарызуецца прыблізнымі часавымі рамкамі і пэўнымі асаблівасцямі фарміравання фанетычнай, граматычнай і лексічнай структур, што дазваляе прасачыць галоўныя прычыны тых змен, якія адбываліся ў мове на працягу больш чым тысячы гадоў і ў тым ці іншым выглядзе прасочваюцца і па сёння. Выдзяляюць наступныя ступені.

Перыяд Гады Характарыстыка Старажытнаверхненямецкая мова (Althochdeutsch) 750—1050 У выніку другога перамяшчэння зычных фарміруецца ўласная фанетычная сістэма; у марфалогіі назоўнікаў прасочваецца фарміраванне катэгорыі ліку пры дапамозе умлаўта карнявога галоснага, адбываецца скарачэнне канчаткаў, утвараюцца складаныя дзеяслоўныя часы Perfekt і Plusquamperfekt. Літаратура гэтага перыяду прадстаўлена ў асноўным помнікамі царкоўна-рэлігійнага характару. Сярэдневерхненямецкая мова (Mittelhochdeutsch) 1050—1350 Працягваецца фарміраванне фанетычнага строю; афармляюцца сучасныя граматычныя катэгорыі іменных часцін мовы, інфінітыў дзеяслова набывае сучасны выгляд, актыўна запазычваюцца новыя словы з французскай мовы. У сярэдневерхненямецкі перыяд адбываецца росквіт нямецкай рыцарскай паэзіі. Ранненоваверхненямецкая мова (Frühneuhochdeutsch) 1350—1650 Працягваецца фарміраванне граматычных катэгорый назоўніка, у фанетыцы адбываюцца змены ў сістэме манафтонгаў і дыфтонгаў, ускладняецца сінтаксічная структура сказаў, паяўляюцца новыя словаўтваральныя элементы, адбываюцца першыя спробы ўнармавання граматыкі, запазычваюцца словы з французскай і італьянскай моў. Дзякуючы дзейнасці Лютэра пачынае фарміравацца пісьмовая норма. Новаверхненямецкая мова (Neuhochdeutsch) 1650 — нашы дні Нямецкая мова набывае сучасны выгляд, асноўныя змены закранаюць лексічную структуру (XIX—XX стст.), запазычанні пераважна англійскія. Адбываецца замацаванне граматычных норм, афармляецца правапіс.

Мовы старажытных германцаў

Германскія плямёны, якія паявіліся ў VI—V стст. да н. э. у паўночнай частцы нізіны паміж Эльбай і Одэрам, у Ютландыі і на поўдні Скандынавіі, паходзілі ад індаеўрапейскіх народаў, якія перакачавалі ў Еўропу. Іх мова, якая адасобілася ад іншых індаеўрапейскіх моў у выніку , стала асноваю моў германцаў. На працягу некалькіх стагоддзяў на мовы германцаў аказвалі ўплыў мовы суседзяў (у асноўным — кельтаў, а пазней і рымлян).

У многім развіццё мовы ў самым пачатку нашай эры звязана з міграцыямі носьбітаў племянных моў, а таксама з працэсамі паглынання невялікіх плямён большымі. Так утварыліся племянныя аб’яднанні франкаў, саксаў, , алеманаў і бавараў, мовы якіх сталі асновай сучасных франкскіх, , , і баварскіх дыялектаў. У V—IX стст. усе гэтыя плямёны былі аб’яднаны пад уладай Меравінгаў (паходы Хлодвіга), а пазней і Каралінгаў (заваяванні Карла Вялікага). Створаная Карлам імперыя, якая ахоплівала землі сучасных Францыі, Італіі і Германіі, у 843 годзе была падзелена яго сынамі на тры часткі, што садзейнічала аддзяленню кантынентальных германскіх народаў на ўсходнім баку Рэйна ад раманскіх народаў Галіі і Апенінскага паўвострава.

Старажытнаверхненямецкая мова

У VIII ст. у выніку пачынаецца выдзяленне верхненямецкай мовы. Прагерманскія зычныя /p/, /t/ і /k/ (і часткова /b/, /d/ і /g/) перайшлі ў верхненямецкія /pf/, /ts/ і /kx/ у пачатковай пазіцыі і ў /f/, /s/ і /x/ — у канцавой. Гэтая фанетычная з’ява, якая пачала праяўляцца яшчэ ў VI ст., ахапіла паўднёванямецкія землі баварцаў і алеманаў, якія гаварылі на старажытнаверхненямецкай. У германскіх землях, размешчаных на поўнач ад , франкі і саксы гаварылі на . У землях паміж гэтымі мовамі другое перамяшчэнне прайшло нераўнамерна (напрыклад, у і ).

Яшчэ да падзення Рыма ў выніку рымска-германскіх зносін у мову германцаў пранікла вялікая колькасць лацінскіх слоў, якія адлюстроўвалі рэаліі жыцця рымлян, не знаёмыя германцам. Хрысціянізацыя германцаў у раннім сярэдневякоўі спрыяла распаўсюджанню лацінскага пісьма ў германскіх землях. Слоўнік германцаў у гэты час істотна ўзбагачаецца за кошт лацінскіх запазычанняў, звязаных, як правіла, з хрысціянскім культам. Сама лацінская мова яшчэ доўга заставалася моваю навукі і адукацыі ў нямецкіх землях.

Нямецкая мова ў сярэднія вякі і новы час

Усходне-Франкскае каралеўства было неаднародным, многаплемянным, аднак усведамленне яго жыхарамі свайго этнічнага і часткова моўнага адзінства прыйшло ўжо ў канцы X — пачатку XI ст., г.зн. к пачатку сярэдневерхненямецкага перыяду. Слова утворана ад прыметніка diutisc (, ) і азначала «той, хто гаворыць на мове народа» (у адрозненне ад тых, хто гаворыць на латыні). Лацінскае theodisce (theodisca lingua) з’явілася ў лацінскіх крыніцах у канцы VIII ст. і апісвала народы, якія не гавораць на латыні, у тым ліку — германскія. У другой палавіне IX ст. у сустракаецца thiufrenkiska zunga, як абазначэнне агульнафранкскай мовы, а ў пачатку XI ст. diu diutisca zunge сустракаецца ў як абазначэнне мовы германскіх народаў. Упершыню ў якасці абазначэння народа diutisc сустракаецца толькі ў канцы XI стагоддзя.

У адрозненне ад сваіх раманскіх і славянскіх суседзяў, у нямецкім моўным арэале на працягу ўсяго сярэдневякоўя існавалі тэрытарыяльна раздробленыя палітычныя структуры, што прывяло да ўтварэння і развіцця вялікай колькасці розных . Рэгіянальныя асаблівасці ўжывання сярэдневерхненямецкай мовы абцяжарвалі працэс стварэння культурнай цэласнасці і стымулявалі паэтаў пачатку XIII ст. пазбягаць дыялектных форм з мэтай пашырыць круг патэнцыяльных чытачоў, што разглядаецца як першая спроба стварэння агульнанямецкай мовы. Але гэта стала магчыма толькі пры распаўсюджанні граматнасці сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў перыяды позняга сярэдневякоўя і пазней — Адраджэння.

У XIII—XIV стст. фарміраванне нямецкай мовы прыводзіць да таго, што лацінская мова паступова страчвае свае пазіцыі мовы афіцыйна-дзелавой сферы (канчаткова гэта адбываецца толькі ў XVI—XVII стст.). Паступова змешаныя ўсходне-нямецкія гаворкі, якія паўсталі ў выніку каланізацыі славянскіх зямель на ўсход ад ракі Эльбы, атрымліваюць вядучую ролю і, узбагаціўшыся за кошт узаемадзеяння з паўднёванямецкай літаратурнай традыцыяй, ствараюць аснову нямецкай нацыянальнай літаратурнай мовы.

У адрозненне ад большасці еўрапейскіх моў, літаратурная форма якіх заснавана на дыялекце сталіцы, прадстаўляе сабой нешта сярэдняе паміж сярэдне- і верхненямецкімі дыялектамі і лічыцца мясцовай толькі ў Гановеры. У паўночнай частцы Германіі гэтая мова распаўсюдзілася ў сферах і школьнай адукацыі ў час Рэфармацыі. У эпоху росквіту Ганзы па ўсёй паўночнай Германіі панавалі ніжненямецкія дыялекты і нідэрландская мова. З часам літаратурная нямецкая ў паўночных абласцях Германіі практычна выцесніла мясцовыя дыялекты, якія толькі часткова захаваліся да сённяшняга часу. У цэнтры і на поўдні Германіі, дзе мова з самага пачатку была больш падобна на літаратурную, насельніцтва захавала свае дыялекты.

У 1521 годзе Марцін Лютэр пераклаў на тады яшчэ не ўстояную стандартную пісьмовую мову Новы, а ў 1534 годзе — Стары Запавет, што, на думку многіх вучоных-мовазнаўцаў XIX ст., паўплывала на развіццё мовы цэлых пакаленняў, бо ўжо ў XIV ст. было відно паступовае развіццё агульнарэгіянальнай пісьмовай нямецкай мовы, якую таксама называюць . Утварэнне літаратурнай пісьмовай нямецкай мовы было ў асноўным завершана ў XVII стагоддзі.

Станаўленне новаверхненямецкай мовы

Вялікае значэнне для мела інтэнсіўнае развіццё ў XVIII—XIX стст. свецкай мастацкай літаратуры. Фарміраванне норм сучаснай літаратурнай мовы завяршаецца ў канцы XVIII ст., калі нармалізуюцца граматычная сістэма, стабілізуецца арфаграфія, ствараюцца нарматыўныя слоўнікі, а ў канцы XIX ст. на аснове сцэнічнага вымаўлення выпрацоўваюцца арфаэпічныя нормы. У XVI—XVIII стст. новыя літаратурныя нормы распаўсюджваюцца на поўнач Германіі. У гэты час у нямецкую мову актыўна пранікаюць словы з французскай і славянскіх моў.

Складаннем першых слоўнікаў нямецкай мовы займаліся (1781) і браты Грым (1852, завершаны ў 1961 годзе). Нямецкі правапіс фарміраваўся на працягу ўсяго XIX ст. Значны прарыў у стварэнні агульнага правапісу быў дасягнуты дзякуючы Конраду Дудэну, які ў 1880 годзе выпусціў «Арфаграфічны слоўнік нямецкай мовы». У 1901 годзе гэты слоўнік быў у трохі змененай форме прызнаны асновай нямецкага афіцыйнага правапісу на , але з 1956 года зноў устае пытанне аб рэфармаванні арфаграфіі, што вылілася ў .

Усё XX стагоддзе нямецкая мова змянялася нязначна: асноўныя змены закраналі лексікон, які папаўняюся новымі словамі. Пасля прыходу да ўлады Адольфа Гітлера на чале нацыянал-сацыялістычнай партыі мова стала сродкам актыўнай прапаганды, у выніку чаго ўзнікла такая з’ява, як  — нямецкая мова, напоўненая ідэалагічна афарбаванымі тэрмінамі і эўфемізмамі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і акупацыі Усходняй Германіі савецкімі войскамі ў пранікаюць словы з рускай мовы. Вялікі ўплыў на мову ў канцы XX — пачатку XXI ст. аказалі англійскія запазычанні, што звязана з развіццём тэхналогій і папулярнасцю англамоўнай культуры ў свеце. Немалую ролю пры гэтым адыгрываюць Інтэрнэт і СМІ, якія паскараюць працэсы запазычання.

Сучасная рэформа правапісу

1 жніўня 1996 года ў Германіі былі ўведзены новыя правілы нямецкай арфаграфіі. Першы план рэформы прадугледжваў замену ß на ss пасля кароткіх галосных (напрыклад, як у словах Fluss, muss, dass), аднак эсцэт захоўваўся пасля доўгіх галосных і дыфтонгаў (Fuß, heiß). Пры ўтварэнні новых слоў ці форм аснова слова захоўваецца (nummerieren пішацца з падвоенай mm, бо аснова Nummer). Для часта ўжывальных запазычанняў дазволена спрошчанае напісанне (Mayonnaise → Majonäse), у словах грэчаскага паходжання спалучэнне літар ph замянялася на f (Geographie → Geografie). Некаторыя складаныя дзеясловы, якія раней пісаліся ў адно слова, сталі пісацца асобна (kennen lernen, Halt machen, verloren gehen), а абазначэнні , якія суправаджаліся словамі gestern, heute, morgen (heute Nachmittag, morgen Vormittag), і субстантывіраваныя лічэбнікі (der Zweite, der Dritte) пачыналіся з вялікай літары. Было дазволена таксама патройваць зычную на стыку слоў, якія заканчваюцца і пачынаюцца на адзін і той жа зычны (Betttuch = Bett + Tuch). Змены закранулі і пунктуацыю: у са злучнікамі und ці oder, а таксама ў канструкцыі Infinitiv + zu коска не ставілася.