Віргіліюс-Кястуціс Леона Нарэйка (; 22 верасня 1935, Шаўлі—3 сакавіка 2018, Вільнюс) — літоўскі оперны спявак (тэнар), педагог. Прафесар. Народны артыст СССР (1970).

Біяграфія Пачаў выступаць у 19-гадовым узросце. У 1958 годзе скончыў кансерваторыю ў Вільнюсе. Ад 1957 года яшчэ не скончыўшы кансерваторыю стаў салістам Літоўскага тэатра оперы і балета (Вільнюс).. Працаваў прафесарам кафедры сольных спеваў Літоўскай акадэміі музыкі.

Узнагароды і званні Народны артыст СССР (1970) Афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедыміна (1995) Рыцар 1 класу ордэна Палярнай зоркі (Швецыя, 1995) Кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Літвой» (2003) Ордэн Белай Зоркі 2 класу (Эстонія, 2004) Медаль Пушкіна (2015)

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Катэгорыя:Узнагароджаныя ўзнагародамі Літвы Катэгорыя:Тэнары