Сла́ўкавіцка-Я́мінскі канал, Слаўкавіцкі канал, Плюснінская канава — меліярацыйны канал у Беларусі, у Старадарожскім, Любанскім, на мяжы Любанскага і Глускага і ў Акцябрскім раёнах, левы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).

Даўжыня канала 52 км. Плошча вадазбору 528 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны вёскі Рухава Старадарожскага раёна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Вусце каля вёскі Смалоўка Акцябрскага раёна. Шырыня канала ў верхнім цячэнні 1—3 м, у ніжнім 8—10 м. Прымае сцёк з некалькіх меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Сцяжны канал, канал Баравіца (злева). Густата рачной сеткі 0,52 км/км².

Літаратура

 — С. 533.

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Старадарожскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Любанскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Глускага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Акцябрскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы