Дзмітрый Фёдаравіч Грэчушкін (1921—1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Дзмітрый Грэчушкін нарадзіўся 10 красавіка 1921 года ў вёсцы Талкаеўка (цяпер — Сарачынскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў тэхнікум сувязі ў Ташкенце. У 1940 годзе Грэчушкін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Тамбоўскае кавалерыйскаее вучылішча. З красавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У званні гвардыі лейтэнанта Дзмітрый Грэчушкін камандаваў узводам супрацьтанкавых стрэльбаў 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро.

27 верасня 1943 года Грэчушкін пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Яго ўзвод адразу ж падвергнуўся нападу варожых танкавых падраздзяленняў і, адбіваючы гэтую атаку, знішчыў некалькі танкаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу іншых падраздзяленняў палка. 30 верасня 1943 года ў ходзе бою за вёску Галкі таго ж раёна Грачушкін асабіста падпаліў 5 нямецкіх танкаў, але і сам загінуў у тым баі. Пахаваны ў пасёлку Камарын.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Дзмітрый Грачушкін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 1-й ступені.

У гонар Грэчушкіна названыя тэхнікум сувязі і вуліца ў Ташкенце, вуліца ў Камарыне.

Літаратура

Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999. Березняк Н. Г. Герои Советского Союза — узбекистанцы. Ташкент 1984. Навечно в сердце народном. 3-е изд. доп. и испр. Минск, 1984. Слава башкирских конников. Уфа: Китап, 2005.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро